Аляксандар Дзямешка

беларускі футбаліст і трэнэр

Алякса́ндар Дзяме́шка (нарадзіўся 7 лістапада 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Аляксандар Дзямешка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лістапада 1986(1986-11-07)[1] (38 гадоў)
Рост 170 см[2]
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2010 Дынама Берасьце 30 (1)
2010—2011 Мікашэвічы 57 (7)
2012—2014 Гарадзея 68 (8)
2015—2017 Дынама Берасьце 49 (6)
2018 Рух Берасьце 22 (3)
2021 Берасьцежылбуд[d] 10 (9)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 Дынама Берасьце

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

«Дынама»

рэдагаваць

Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5, з 2003 году пачаў праходзіць у дубль мясцовага «Дынама». Ужо ў 2005 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Найбольш пасьпяховым сэзонам у «Дынама» быў сэзон 2007 году, калі Дзямешка 17 разоў зьявіўся на полі ў чэмпіянаце і вызначыўся голам, а таксама разам з камандай здабыў Кубак Беларусі. Пазьней выступаў пераважна толькі за дубль, ня даўшы рады ў замацаваньні ў асноўным складзе дынамаўцаў.

«Граніт» і «Гарадзея»

рэдагаваць

Сэзон 2010 году распачаў у складзе «Граніта», які паводле вынікаў чэмпіянату 2009 году страціў месца ў Найвышэйшай лізе. Абараняў колеры мікашэвіцкага клюбу цягам двух сэзонаў, дзе здолеў трывала замацавацца ў асноўным складзе.

У лютым 2012 году перайшоў у «Гарадзею»[3]. Двойчы разам з «цукровымі» займаў другое месца ў Першай лізе, аднак клюб гэтак і ня здолеў прабіцца ў элітны дывізіён, саступаючы ў стыкавых матчах. У сэзоне 2014 году трывала зьяўляўся ў стартавым складзе, але клюб заняў толькі 6-е месца ў Першай лізе.

Вяртаньне ў Берасьце

рэдагаваць

З студзеня 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў берасьцейскім «Дынама»[4]. У выніку распачаў сэзон 2015 году ў складзе роднага клюбу. У «Дынама» замацаваўся ў асноўным складзе ды пачаў выступаць на пазыцыі цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 году накіраваўся на прагляд у польскі клюб «Погань» зь Седльцаў, але не падышоў камандзе[5]. У выніку вярнуўся ў «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў новы кантракт[6]. Быў капітанам каманды, у першай палове сэзону 2016 году быў асноўным нападнікам і забіў 6 галоў у чэмпіянаце, але ўлетку страціў месца ў першай адзінаццатцы і пераважна выходзіў на замену. У першай палове 2017 году заставаўся гульцом «Дынама», аднак нават у заяўку на матчы трапляў зрэдку, згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2017 году завяршыў гульнявую кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў моладзевай акадэміі «Дынама»[7].

У пачатку 2018 году далучыўся да фарм-клюбу дынамаўцаў — берасьцейскага «Руха». У склад гэтай каманды быў заяўлены на сэзон 2018 году ў якасьці гульца. Дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Другой лізе. Адначасова быў старшым трэнэрам каманды, і пасьля сэзону 2018 году сканцэнтраваўся на трэнэрскай дзейнасьці. У 2021 годзе ў якасьці аматара выступаў за «Берасьцежылбуд» у Другой лізе.

Трэнэрская кар’ера

рэдагаваць

У 2018—2021 гадах быў старшым трэнэрам «Руха», разам з камандай прайшоў шлях да Найвышэйшай лігі. У студзені 2022 году ачоліў дубль «Руха»[8], аднак у хуткім часе клюб зьняўся з спаборніцтваў.

У сакавіку 2023 году стаў працаваць трэнэрам у дублі берасьцейскага «Дынама»[9]. Восеньню 2023 году разам за галоўным трэнэрам дубля Андрэем Чалмадзеевым перайшоў у асноўную каманду дынамаўцаў, дзе застаўся і ў наступным годзе па прызначэньні новым галоўным трэнэрам Аляксандра Бразевіча[10].

У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[11].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 25 0
2016 Найвышэйшая ліга 23 6
2017 Найвышэйшая ліга 1 0
Рух 2018 Другая ліга 22 3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць