Аляксандар Вучыч
Аляксандар Вучыч (па-сэрбску: Александар Вучић; нарадзіўся 5 сакавіка 1970 году, Бялград) — сэрбскі палітык, прэзыдэнт Сэрбіі з 2017 году. Да гэтага прэм’ер-міністар, генэральны сакратар нацыянальнага савету па бясьпецы, старшыня ўраду Сэрбіі, старшыня Сэрбскай прагрэсіўнай партыі. Былы міністар абароны Сэрбіі. На працягу чатырнаццаці гадоў зьяўляўся генэральным сакратаром Сэрбскай радыкальнай партыі.
Аляксандар Вучыч | |
![]() | |
Прэзыдэнт Сэрбіі | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 сакавіка 1970[1][2] (51 год) Бялград, Сацыялістычная Рэспубліка Сэрбія, СФРЮ |
Партыя: | Сэрбская прагрэсіўная партыя |
Сужэнец: | Тамара Вучыч |
Адукацыя: | юрыдычны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся 5 сакавіка 1970 году ў Бялградзе, у сям’і Ангеліны і Анджэлка Вучычаў. Скончыў юрыдычны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту. У 1993 годзе стаў сябрам Сэрбскай радыкальнай партыі. Пасьля перамогі радыкалаў на мясцовых выбарах у Зэмуне ў 1996 годзе, заняў пост дырэктара спартыўнага бізнэс-цэнтру «Пінк».
Пасьля пазапарлямэнцкіх выбараў 2014 году Прагрэсіўная партыя атрымала 158 з 250 месцаў у парлямэнце і сфармавала кіруючую кааліцыю з Сацыялістычнай партыяй Сэрбіі. Вучыч быў абраны прэм’ер-міністрам Сэрбіі.
У жніўні 2016 году заявіў, што на той момант адзіным разьвязаньнем косаўскай праблемы было б прызнаньне Сэрбіяй незалежнасьці Рэспублікі Косава, але гэта немагчыма і гэтага ня будзе[3].
2 красавіка 2017 году перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі. 30 траўня 2017 году падаў заяву аб сыходзе з пасады старшыні ўраду. Інагурацыя адбылася 31 траўня[4].
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Аляксандар Вучыч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў