Альшаніца
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Альша́ніца[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету.
Альшаніца | |
трансьліт. Aĺšanica | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Квасевіцкі |
Насельніцтва: | 66 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225264 |
СААТА: | 1234838021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′47″ пн. ш. 25°4′30″ у. д. / 52.72972° пн. ш. 25.075° у. д.Каардынаты: 52°43′47″ пн. ш. 25°4′30″ у. д. / 52.72972° пн. ш. 25.075° у. д. |
± Альшаніца |
Гісторыя
рэдагавацьУ інвэнтары маёнтку Марачоўшчына ад 17 сакавіка 1846 году, які належаў Вандаліну Пуслоўскаму, і ў склад якога ўваходзіла і вёска Альшаніца, адзначаецца, што там было 28 хат і пражывала 217 чалавек. Яны валодалі 18 дзесяцінамі сядзібнай зямлі, 324 дзесяцінамі ворнай зямлі і 108 дзесяцінамі сенакосаў. Мелі ўсім сялом 8 коней, было ў іх 70 валоў, 47 кароў, 107 авечак, 66 сьвіней, 12 вульляў пчол[2].
У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 430 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 66 чалавек
- 1999 год — 126 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 153
- ^ Гродзенскі дзяржаўны архіў, фонд 96, вопіс 1, справа 635
- ^ dorogiby.info/node/1355 Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Берасьцейскай вобласьці
Літаратура
рэдагаваць- Альшаніца, Івацэвіцкі край, 3 лістапада 2008