Альховая Кладка
Альховая Кладка (па-польску: Olchowa Kładka, па-падляску: Ontošê/Ivaniuki) — прысёлак вёскі Барысаўка ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Альховая Кладка | |
польск. Olchowa Kładka | |
Першыя згадкі: | 1639 |
Былая назва: | Альховая Буда, Альховае Лясьніцтва |
Мясцовая назва: | Ontošê/Ivaniuki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 23 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′50″ пн. ш. 23°36′3″ у. д. / 52.83056° пн. ш. 23.60083° у. д.Каардынаты: 52°49′50″ пн. ш. 23°36′3″ у. д. / 52.83056° пн. ш. 23.60083° у. д. |
Альховая Кладка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Альховай Кладкі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Апостала Якава ў Ласінцы[2]) ды палякі-каталікі (парафія Ўзьдзьвіжаньня Крыжа ў Гайнаўцы[3]).
Гісторыя
рэдагавацьАльховая Кладка была ўзгаданая ўжо ў 1639 годзе (хаця невядома, ці была гэта толькі пушчанскае ўрочышча, ці нейкая вёска). Праўдападобна ў 18 ст. існавала лесьнічоўка з назвай Альховая Буда. Толькі ў 1792 годзе яе жыхары атрымалі надзел 2 валокаў зямлі. У міжваенны пэрыяд Альховая Кладка прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 38 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Альховая Кладка была далучаная да гміны Гайнаўка.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Parafia w Łosince (пол.) Zaranoczka. Chór parafii prawosławnej p.w. św. Apostoła Jakuba w Łosince Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego w Hajnówce (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.