Барысаўка (Падляскае ваяводзтва)
Бары́саўка (па-польску: Borysówka, па-падляску: Borýsuvka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.
Барысаўка | |
польск. Borysówka | |
Мясцовая назва: | Borysuvka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Гайнаўка |
Насельніцтва: | 113 чал. (2012) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-200 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°47′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.65° у. д.Каардынаты: 52°47′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 52.78333° пн. ш. 23.65° у. д. |
Барысаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Ласінка).
Гісторыя
рэдагавацьВёска была заснаваная на мяжы зь Белавескай пушчай пасьля 1789 году. Барысаўка разьвівалася наступным чынам: 1811 г. — 31 хата; 1847 г. — 44 хаты, 214 жыхары; 1855 г. — 31 хата, 263 жыхары; 1913 г. — 41 хата, 320 жыхароў; 1921 г. — 118 жыхароў (ня ўсе жыхары вярнуліся зь бежанства); 1939 г. — 51 хата, 302 жыхары; 2007 г. — 101 жыхары. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. усе жыхары Барысаўкі зьяўляліся праваслаўнымі беларусамі.