Альфрэ́д Марша́л (па-ангельску: Alfred Marshall) (26 ліпеня 1842, Бэрмондсі, Лёндан13 ліпеня 1924, Кембрыдж) — найбольш уплывовы ў свой час ангельскі эканаміст. Ягоная асноўная праца "Прынцыпы эканомікі" (па-ангельску: Principles of Economics) у якой навуковец упершыню падаў азначэньні "попыт", "прапанова", "лімітаваная карыснасьць" і "выдаткі вытворчасьці" ў адным цэлым.

Альфрэд Маршал
Alfred Marshall
Род дзейнасьці Эканаміст
Дата нараджэньня 26 ліпеня 1842
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 13 ліпеня 1924
Месца сьмерці Сьцяг Вялікабрытаніі Кембрыдж, Вялікабрытанія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак эканаміст, філёзаф, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра эканоміка, гаспадарка[d] і Нэаклясычная школа эканамічнай думкі
Месца працы
Сябра ў Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Турынская акадэмія навук[d][1]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць
 
Elements of economics of industry, 1892

Дзяцінства Альфрэда Маршала прайшло у Лёнданскім районе Клэпам. Навучаўся ён у школе Мэрчант Тэйлара (па-ангельску: the Merchant Taylor's School) у Нортўудзе і ў Калегіюм Сьвятога Яна (па-ангельску: St John's College) у Кембрыджы. Пад час навучэньня будучы навуковец выявіў надзвычайныя здольнасьці ў матэматыцы, што было пацьвержана вынікам штогадовага экзамэну з матэматыкі (па-ангельску: Cambridge Mathematical Tripos) у 1865 годзе ў Кeбрыджу. Альфрэд Маршал атрымаў там другое месца (па-ангельску: Second Wrangler). У 1868 годзе ён становіцца прафэсарам палітычнай эканомікі.

У сваёй працы Маршал імкнуўся пашырыць выкарыстаньне матэматыкі ў эканоміцы і зрабіць апошнюю больш навуковой дысцыплінай. Але ён жадаў захаваць прастату разуменьня эканомікі, нават "дылетантамі". У сваіх кнігах Маршал мясьціў матэматычныя формулы у зносках і дадатках "дзеля прафэсіяналаў".

Альфрэд Маршал быў настаўнікам у Кембрыджы сваёй будучай жонкі Мэры-Пэлей. Яны ажаніліся ў 1877 годзе. Каб выканаць правіла бясшлюбнасьці, Альфрэд быў вымушаны перайці ў Брыстальскі ўніверсітэт. Там ён працягвае выкладаць палітычную эканоміку.

У 1879 годзе Маршал выдае сваю працу "Эканоміка прамысловасьці" (па-ангельску: Economics of Industry), якая прынесла вядомасьць навукоўцу. А пасьля 1881 году Маршал становіцца ўжо вядучым эканамістам-навукоўцам Брытаніі.

У 1884 годзе Маршал вяртаецца ў Кембрыдж на пасаду прафэсара палітычнай эканоміцы на месца памёршага Гэнры Фосэта. На гэтае пасадзе навуковец распрацоўвае новы экзамэн (па-ангельску: tripos) з палітычнае эканомікі, які быў уведзены толькі ў 1903 годзе. Да гэтага часу пытаньні з эканомікі ў Кембрыджы ўключаліся ў экзамэны з гісторыі і маралі.

З 1881 года Альфрэд Маршал працуе над сваёй фундамэнтальнай кнігай "Прынцыпы эканомікі" (па-ангельску: Principles of Economics). Паступова гэтая праца пашырэла да двух тамоў. Першы том быў выданы ў 1890 годзе і быў прызнаны, як самая перадавая навуковая праца ва ўсім сьвеце. Маршал атрымаў сусьветнае вызнаньне. На жаль, другі том так і не быў скончаны.

Альфрэд Маршал зьяўляўся першым прэзыдентам Кааператыўнага кангрэсу з 1889 года.

У наступны час на працягу 20 гадоў Маршал працаваў над другім томам "Прынцыпаў эканомікі". Але надзвычайнае імкненьне да дасканаласьці і дэталёвасьці не дазволіла яму скончыць гэтую працу.

З 1880 года Альфрэд адчувае праблемы са здароўем. Хвароба с часам павялічвалася і ў 1908 годзе навуковец быў вымушаны звольніцца з унівэрсытэту. Але вольны час таксама не дапамог Маршалу скончыць сваю асноўную працу.

У 1919 годзе ва узросьце 77 гадоў Маршал выдае сваю працу "Вытворчасьць і гандаль" (па-ангельску: Industry and Trade). Гэты твор быў больш эмпірычным у параўнаньні з надзвычай тэарытычнымі "Прынцыпамі эканомікі". З гэтай прычыны праца Маршала не прыцягнула ўвагу навуковага эканамічнага сьвету і не атрымала адпаведнай ацэнкі. У 1923 выдаецца "Грошы, крэдыт і гандаль" (па-ангельску: Money, Credit, and Commerce) - шырокая сумесь эканамічных ідэй за паўстагодзьдзя.

Тым ня менш, Альфрэд Маршал з 1890 да самой сьмерці і на працягу паўстагодзьдзя пасьля быў самым паважаным навукоўцам-эканамістам. Ягоныя студэнты Джон Мэйнард Кэйнс і Артур Пігу сталі вядучымі эканамістамі-навукоўцамі. Маршал быў у вытоках навукі эканоміцы, які распачаў шырокае ужываньне матэматычных мэтадаў.

Альфрэд Маршал памёр ва ўзросьце 81 год. У ягоны гонар названы эканамічны падзел бібліятэк Унівэрсітэтаў Кембрыджу і Брысталу.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Унёсак Альфрэда Маршала вызначыў напрамак навуковай дзейнасьці на шмат гадоў наперад. Ён у сваіх працах аб'яднаў тэорыі такіх эканамістаў як Адам Сьміт, Дэйвід Рыкарда, Томас Робэрт Мальтус, Джон Ст’юарт Міль і разьвіў далей. Маршал дадаў клясычнай школе эканоміцы цэльны падзел, які вывучаў паводзіны пакупнікоў. Гэты напрамак атрымаў назву маржыналізм. Працы Маршала зрабіла папулярным азначэньне "попыт і прапанова".

Разьвіццё навукі эканоміцы матэматычнымі мэтадамі дадала ёй якасны штуршок. Эканамічная навука стала больш прыкладная, яе пачалі вывучаць асобна ад іншых навук. Вынікам выкарыстаньня гэтых мэтадаў было зьяўленьне тэрмінаў "лімітаваная карыснасьць" і "лімітаваныя выдаткі". Графічная выява тых графікаў дае знакаміты "Крыж Маршала", які вызначае раўнаважную цану на тавар.

Асноўныя працы

рэдагаваць
  1. ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)