Адам Сьміт
А́дам Сьміт (па-ангельску: Adam Smith; 16 чэрвеня 1723, Керкалдзі — 17 ліпеня 1790, Эдынбург) — шатляндзкі эканаміст, філязаф-этык і аўтар, а таксама адзін з заснавальнікаў клясычнае школы эканамічнае думкі і ключавая фігура ў эпоху Шатляндзкай асьветы[5]. Сьміт зьяўляецца вядомым дзякуючы двум ягоным клясычным творам: «Тэорыя маральных пачуцьцяў» (1759) і «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» (1776). Апошні ягоны твор, як правіла, лічыцца першай сучаснай працай па эканоміцы[6].
Сьміт вывучаў сацыяльную філязофію ва ўнівэрсытэце Глазга і ў Бэйліял-Коледж у Оксфардзе, дзе ён быў адным зь першых студэнтаў, што атрымалі стыпэндыі шатляндзага філянтропа Джона Снэла. Пасьля заканчэньня навучаньня, Сьміт прачытаў пасьпяховую сэрыю публічных лекцыяў у Эдынбургу, што прывяло яго да супрацоўніцтва з Дэйвідам Г’юмам падчас часу Шатляндзкай асьветы. Пасьля Сьміт стаўся прафэсурам у Глазга, выкладаючы маральную філязофію. У гэты час ён напісаў і апублікаваў «Тэорыю маральных пачуцьцяў». Надалей Сьміт адправіўся ў падарожжа па ўсёй Эўропе, дзе ён сустрэў іншых інтэлектуальных геніяў свайго часу.
Сьміт заклаў асновы клясычнай свабоднай рынкавай эканамічнай тэорыі. «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» стала папярэднікам сучаснай акадэмічнай эканамічнай дысцыпліны. У гэтай і іншых працах, Сьміт распрацаваў канцэпцыю падзелу працы і меркаваў, што рацыянальная карысьлівасьць і канкурэнцыя могуць прывесьці да эканамічнага росквіту. У 2005 годзе кніга «Дасьледаваньне аб прыродзе і прычынах багацьця народаў» была ўключана ў лік 100 найлепшых шатляндзкіх кніг усіх часоў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Heilbroner R. L. Adam Smith // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ https://link.springer.com/chapter/10.1057/9780230511194_1
- ^ Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ «Great Thinkers of the Scottish Enlightenment». BBC.
- ^ L. Davis, William; Figgins, Bob; Hedengren, David; B. Klein, Daniel (May 2011). «Economics Professors' Favorite Economic Thinkers, Journals, and Blogs (along with Party and Policy Views)». Econ Journal Watch. 8 (2): 133.
- ^ «100 Best Scottish Books, Adam Smith». The List.