Альбуць
Альбу́ць (беларускай лацінкай: Albuć) — лесьнічоўка ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці, адна з мэмарыяльных сядзібаў Якуба Коласа. Аддалена на 3 км ад Стоўпцаў і на 6 км ад Мікалаеўшчыны.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Б000607 |
Сям’я радзівілаўскага лясьніка Міхася Міцкевіча пераехала ў Альбуць з Ластка ў 1890 годзе. Праз год пасьля пераезду ў сядзібе згарэла хата, аднак у хуткім часе яна была адбудавана. Міхась Міцкевіч служыў у Альбуці да 1902 году, пакуль не памёр. У 1990 годзе на месцы, дзе некалі была Альбуцкая лясная камора, з нагоды ўшанаваньня памяці Якуба Коласа была адноўлена сядзіба: рэканструявана гумно, адбудаваны хата, хлеў, павець і склеп. У пабудовах створана экспазыцыя па матывах паэмы «Новая зямля», а таксама выстава «Пчалярства і рыбалоўства»[1].
Сядзіба неаднаразова ўзгадана ў творчасьці Коласа пад назвай «Парэчча».