Алена Сакалова-Лекант
Але́на Сакало́ва-Лекант (часам Алёна; да замужжа Залеўская; 1891, Зарэчча, Вільня — 1960, Вільня) — беларуская настаўніца, грамадзкая дзяячка, былая зьняволеная ГУЛАГу.
Алена Сакалова-Лекант | |
Імя пры нараджэньні | Алена Залеўская |
---|---|
Род дзейнасьці | настаўніца, грамадзкая дзяячка |
Дата нараджэньня | 1891 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1960 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак грудзей |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | настаўніца |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1915—1960 |
Сябра ў | Таварыства беларускай школы і Таварыства беларускай асьветы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася Алена Залеўская ў 1891 годзе ў Зарэччы ў Вільні. Карэнная віленчанка[1].
Да Першай сусьветнай вайны выйшла замуж за расейскага афіцэра Сакалова. Мела зь ім двух сыноў — Анатоля й Мікалая. У выніку Першай сусьветнай вайны муж апынуўся ў Расеі і загінуў. У 1931 ад сухотаў памёр ейны малодшы, 15-гадовы сын Мікалай[2].
У канцы 20-ых гг. 20 ст. Алена Сакалова выйшла паўторна замуж за Леканта, урадоўца праваслаўнай кансысторыі ў Вільні[3].
Настаўніца Віленскай беларускай гімназіі ў 1919—1944 беларускай мовы, арытмэтыкі. У 1930-я ўваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага прафэсійнага настаўніцкага саюзу. З 1919 па 1937 — сябра Беларускага дабравольнага таварыства. Сябра Таварыства беларускай школы[4].
Віцэ-прэзыдэнтка Беларускага жаночага таварыства, удзельнічала ў працы Беларускага таварыства асьветы[5].
25 красавіка 1944 году, адзначаючы 25-годзьдзе Віленскай беларускай гімназіі, А. Сакалава-Лекант, была ўзнагароджаная Срэбным крыжам заслугаў III ступені і Ганаровай граматай прэзыдэнта Цэнтральнай Рады Беларусі Радаслава Астроўскага[6].
27 чэрвеня 1944 году ўдзельнічала ў ІІ Беларускім Кангрэсе ў Менску[7].
23 жніўня 1944 г. арыштаваная паводле абвінавачваньня ў дапамозе нямецкім акупантам. 12 чэрвеня 1945 г. Камісія ўнутраных справаў СССР асудзіла яе на 5 гадоў лягеру. Адбывала тэрмін у лягеры ў Горкаўскай вобласьці. У 1950-я вярнулася ў Вільню[8].
Памерла ў Вільні ў 1960 г. ад раку ў грудзях, маючы 69 год. Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках[9].
Літаратура
рэдагаваць- Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
- Сяргей Чыгрын, Гісторыя аднаго здымка, надрукаванага ўпершыню, Новы Час, 15-01-2013, https://novychas.online/poviaz/historyja_adnaho_zdymka
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 5.
- ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 11.
- ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 10.
- ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ^ Alena Sakalova-Lekant, Lietuvos ypatingasis archyvas, https://lyavaizdai.archyvai.lt/vaizdai/3/doc9045(недаступная спасылка)
- ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 15-16.
- ^ Галіна Войцік, Алёна Сакалова-Лекант, Рунь, Вільня, 2004, с. 18-19.