Алег Стральчонак
Але́г Анато́левіч Стральчо́нак (1947, Кобрын, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь — 2010) — беларускі біяхімік-вынаходнік.
Алег Стральчонак | |
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кобрын, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Дата сьмерці | 5 сакавіка 2010[2] |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1970) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | біяхімія |
Месца працы | Інстытут біяарганічнай хіміі (1973—2000), «Оасмія» (2000—2010) |
Вядомы як | стваральнік радыядыягнастычных набораў для аховы здароўя |
Навуковая ступень | доктар навук (1983) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (1988) |
Доктар хімічных навук (1983) і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) за стварэньне радыядыягнастычных набораў для аховы здароўя[3].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1973 годзе працаўладкаваўся ў Інстытут біяарганічнай хіміі (ІБАХ) Акадэміі навук Беларускай ССР, дзе ў 1979 годзе стаў загаднікам лабараторыі. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю і атрымаў навуковую ступеню доктара хімічных навук. У 1988 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за стварэньне і ўкараненьне радыядыягнастычных набораў для аховы здароўя. Напісаў навуковыя працы пра хімію гармонаў і гарманальную рэцэпцыю. Дасьледаваў будову мэмбранаў і заканамернасьці мэмбраннага распазнаваньня гармонглікабялковых спалучэньняў. Распрацаваў спосабы вытворчасьці імунадыягнастычных сродкаў мікрааналізу. У 1989 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. У 1989—2000 гадох займаў пасаду кіраўніка ІБАХ. У 1994-м стаў акадэмікам Акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе пераехаў у Швэцыю[4]. Напісаў звыш 180 навуковыхх працаў і зрабіў 35 вынаходніцтваў[5]. У Швэцыі быў кіраўніком распрацовак фармацэўтычнага прадпрыемства «Оасмія» (Упсала)[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bis.nlb.by/by/documents/136021
- ^ Стральчонак Алег Анатольевіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 16 сакавіка 2020 г. Праверана 3 лютага 2022 г.
- ^ а б Стральчонак Алег Анатольевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 3 лютага 2022 г.
- ^ Стральчонак Алег Анатолевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15: Сьледавікі — Трыё. — С. 198. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 18 кастрычніка 2017. — № 201 (28565). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |