Алег Карповіч
Алег Карповіч (нар. 31 ліпеня 1960 г.) — беларускі мастак і журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Алег Карповіч | |
Дата нараджэньня | 31 ліпеня 1960 (64 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, карыкатурыст, публіцыст, прапагандыст |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў і суполка „Пагоня“ |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Ляхавічах, вырас у Слоніме, дзе скончыў сярэднюю школу і музычную школу.
Пазьней скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. Ад 1980-х гадоў супрацоўнічаў з многімі выданьнямі як аўтар і карыкатурыст, у прыватнасьці, з газэтамі «Свободные новости» і «Наша Ніва»[2]. Быў удзельнікам мастацкай суполкі «Пагоня», блізкай да Беларускага народнага фронту.
Мае шэраг беларускіх і замежных прафэсійных узнагародаў[1].
У 1994 годзе быў адным зь першых аўтараў карыкатуры на маладога прэзыдэнта А. Лукашэнку[3].
У 2000—2001 гг. удзельнічаў у палітычных мастацкіх выставах з крытыкай рэжыму Лукашэнкі[4] і акцыях пратэсту мастакоў супраць цэнзуры[5]
Прапагандысцкая дзейнасьць
рэдагавацьНягледзячы на мінулую блізасьць да беларускага адраджэнскага і дэмакратычнага руху, А. Карповіч стаў вядомы як аўтар карыкатураў у галоўнай газэце аўтарытарнага рэжыму А. Лукашэнкі, «СБ. Беларусь сегодня», дзе займаецца дыскрэдытацыяй праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і апраўданьнем палітыкі ўладаў. А. Карповіч стварае ілюстрацыі да калёнак адыёзных прапагандыстаў, як Андрэй Мукавозчык і іншыя.
У 2021 г. А. Карповіч аформіў кнігу прапагандыста А. Мукавозчыка[6][7], скіраваную на дыскрэдытацыю масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся ў Беларусі напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавікоў у дачыненьні да грамадзянаў[8][9][10][11][12].
Спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Выставка Олега Карповича «Портрет и дружеский шарж»(недаступная спасылка) — ArtTube.ru, 2018
- ^ Алег Карповіч. За сьпінаю ў Пазьняка — «Наша Ніва», № 35 (156), 20 — 26 сьнежня 1999 г.
- ^ Ігар Карней. 25 вобразаў Аляксандра Лукашэнкі ў выяўленчым мастацтве — да 25 гадоў кіраваньня — Радыё Свабода
- ^ Навіны 18 красавіка 2000 г. — Радыё Свабода. Цытата: Увечары 14 красавіка — таго самага дня, калі ў менскім Палацы мастацтваў была адчыненая невялікая выстава творчае суполкі «Пагоня», зь ейнай экспазыцыі зьнік адзін твор. Усе прамінулыя дні нашая карэспандэнтка спрабавала высьветліць абставіны гэтага таямнічага зьнікненьня. І вось што стала вядома… «Вясна-2000. Час саліць гуркі», — гэтак называецца зьніклая праца. Гэта інсталяцыя двух аўтараў — Алега Карповіча й Пётры Русака. Яна складаецца з партрэту кіраўніка краіны, выкананага, так скажам, не ў клясычнай манэры, ды пакладзеных на століку пры ім гуркоў.
- ^ Валянціна Аксак. ВЫСТАВА ЗАБАРОНЕНЫХ ЦЭНЗУРАЙ ТВОРАЎ — Радыё Свабода, 10 сьнежня 2001 г. Цытата: Акцыя распачалася на менскай вуліцы Дзімітрава, ля былога дому нумар тры. Свае забароненыя цэнзурай творы мастакі разьвесілі на драцяным плоце, які цяпер аточвае тое, што яшчэ нядаўна было помнікам архітэктуры дзевятнаццатага стагодзьдзя. Пра гісторыю гэтага злачынства дзяржавы распавёў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Экспазыцыю на плоце склалі творы мастакоў, якія за прамінулае дзесяцігодзьдзе зазналі цэнзуру. Гэта такія аўтары як Лявон Бартлаў, Мікола Крукоўскі, Алесь Марачкін, Алесь Пушкін, Алег Карповіч
- ^ На минской книжной выставке состоялась презентация книги Андрея Муковозчика «Революция мокрых штанов» — СБ. Беларусь сегодня, 18 лютага 2021 г.
- ^ Зводны электронны каталог бібліятэк Мінскай вобласці — Революция мокрых штанов / Андрей Муковозчик; [художник Олег Карпович]
- ^ У МУС пракаментавалі напад дзясяткаў сілавікоў з дубінкамі на адну машыну — Белсат, 24.09.2020
- ^ МУС: Пераследавалі пратэстоўцаў і разбілі дзверы ў кавярні — Белсат, 06.09.2020
- ^ МУС пацвердзіў ужыванне спецсродкаў у дачыненні да пратэстоўцаў — Белсат, 22.11.2020
- ^ МУС патлумачыла прычыны масавага затрыманьня на канцэрце пад Смалявічамі — Радыё Свабода, 14.02.2021
- ^ У Менску ГУБАЗіК затрымаў адміністратара телеграм-чатаў — Радыё Свабода, 30.01.2021