Акцэнтна-складовы верш
Акцэ́нтна-складо́вы верш — від танічнага верша, для якога характэрна, апрача аднолькавай колькасьці акцэнтаў (моцных націскаў), аднолькавая колькасьць складоў у вершаваных радках. Склад — гэта адрэзак гукавога патоку мовы, у аснове якога — адзін галосны гук. Часам колькасьць акцэнтаў і складоў у вершарадах можа неістотна зьмяняцца (павялічвацца або зьмяншацца на адзін-два).
Акцэнтна-складовы верш у беларускай літаратуры
рэдагавацьУ беларускай паэзіі акцэнтна-складовы верш узьнік у XIX ст. і аб’яднаў асноўныя прыметы сілабічнага вершаваньня і народнага верша ў яго інтанацыйна-сказавай разнавіднасьці (былінны верш). Ён, як правіла, карыстаецца рыфмамі, мае страфічную арганізацыю, у ім нярэдка ўжываецца цэзура:
- Ох, дайце ж мне смык,
- Каб усюды граў!
- Хоць бы сам я зьнік,
- Абы голас даў.
- (Ф. Багушэвіч «Смык»)
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |