Былінны верш
Былі́нны верш — адна з формаў фальклёрнага акцэнтнага верша, які выкарыстоўваўся ў даўніх былінах. У гэтым вершы адсутнічае рыфма, моцных (або апорных) націскаў у вершаваных радках — часьцей тры, часам — два. Аднолькавая (або прыблізна аднолькавая) колькасьць моцных націскаў у радках быліннага верша дасягаецца пропускам пры рэчытатыўным выкананьні былінаў лягічных націскаў у асобных словах, увядзеньнем дадатковых складоў, паўтору і г. д. У новай беларускай паэзіі былінны верш часам ужываецца ў мэтах стылізацыі. Так, двухакцэнтны верш быліннага тыпу (з цэзурай) скарыстаў Я. Купала ў прадмове да паэмы «Гарыслава»:
- Гэй, павейце, // разгуляйцеся,
- Ветры вольныя, // лёгкакрылыя,
- Над старонкаю, // над крывіцкаю
- Зашуміце, // неўгамонныя.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |