Джаляль-ад-Дзін Мухамад Акбар (па-арабску: جلال الدین محمد اکبر‎, Jalāl ud-Dīn Muhammad Akbar; 15 кастрычніка[3] або 23 лістапада 1542, Умаркот[4]15 кастрычніка 1605) — трэці падышаг дынастыі Вялікіх Маголаў (Бабурыдаў), імпэратар Індыі, тымурыд, сын Хумаюна, якога ён зьмяніў у якасьці валадара Магольскай імпэрыі, унук Бабура, заснавальніка дынастыі. Напрыканцы праўленьня Акбара Магольская імпэрыя ахоплівала большую частку паўночнай Індыі[5].

Акбар Вялікі
جلال الدین محمد اکبر
Імпэратар Індыі
27 студзеня 1556 — 29 кастрычніка 1605
Папярэднік Хумаюн
Наступнік Джахангір
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1542[1],
Памёр 15 кастрычніка 1605(1605-10-15)[2] (62 гады),
Пахаваны
Нашчадкі Джахангір[d], Прынц Мурад[d], Прынц Даніял[d], Aram Banu Begum[d], Khanum Sultan Begum[d] і Shakr-un-Nissa Begum[d]
Дынастыя Вялікія Маголы
Сужэнец Марыям уз-Замані[d], Ruqaiya Sultan Begum[d] і Salima Sultan Begum[d]
Бацька Хумаюн
Маці Хаміда Бану Бэгум

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Акбар, які лічыцца найвялікшым з магольскіх імпэратараў, узышоў на дэлійскі трон ува ўзросьце трынаццаці з паловай гадоў, пасьля сьмерці свайго бацькі Хумаюна[6]. Ён паходзіў зь цюрска-мангольскага роду тымурыдаў[7]. Падавіўшы некалькі паўстаньняў (у тым ліку з боку свайго брата Хакіма), ён на працягу двух дзесяцігодзьдзяў аб’ядноўваў пад сваім панаваньнем землі паўночнай і цэнтральнай Індыі. Акбар ліквідаваў на доўгі час ваенную пагрозу з боку пуштунскіх нашчадкаў Шэр Шаха, правёўшы некалькі войнаў супраць аўганскіх плямёнаў, у другой бітвы пры Паніпаты ён перамог індускага караля Гему Вікрамадытыя[8]. Умацаваў сваю ўладу, прыцягнуўшы ўмелай дыпляматыяй на свой бок магутную касту раджпутаў[9].

Скончыўшы ў асноўным тэрытарыяльнае фармаваньне дзяржавы, у 1574 годзе Акбар прыступіў да правядзеньня ўнутраных рэформаў. Мэтай рэформаў было стварэньне цэнтралізаванай дзяржавы на аснове большай роўнасьці народаў, якія яе насяляюць. Быў умацаваны кантроль за войскам, праведзена новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, усталявана адзіная сыстэма падаткаабкладаньня. Падатковая рэформа прадугледжвала строгі ўлік і справаздачнасьць, былі адмененыя рэлігійныя падаткі на немусульман, прадугледжана магчымасьць не спаганяць падаткі пры неўраджаі. Па ўсёй імпэрыі была ўведзеная ўніфікаваная сыстэма мераў і вагаў, адзіны сонечны каляндар, заснаваны на базе табліцаў Улугбека. Вялікае значэньне Акбар надаваў разьвіцьцю гандля, які наладзіў нават з эўрапейцамі. Імкнучыся пашырыць уплыў Маголаў на індыйскае грамадзтва актыўна прыцягваў індускіх раджаў на важныя пасады ў дзяржаве й войску. Разам з тым, нягледзячы на ягонаю значную талерантнасьць і пэўныя сацыяльныя экспэрымэнты, ён заставаўся мусульманскім імпэратарам.

Дасягненьні рэдагаваць

 
Магольская імпэрыя пры Акбары

Акбар заахвочваў разьвіцьцё навукі[10] й мастацтваў, сабраўшы вакол свайго стальцу лепшых навукоўцаў, музыкаў, паэтаў і мастакоў. Была створана школа жывапісу, сабрана багацейшая бібліятэка. Практыкаваўся рэлігійны плюралізм, а з 1582 году была зроблена спроба зацьвердзіць у краіне новае містычнае веравучэньне дзін-і-йлахі («боская вера»), якое ўяўляла сабою спалучэньне элемэнтаў індуізма, зараастрызма, іслама й часткова хрысьціянства й фактычна ўтварала культ асобы Акбара. Сутыкнуўся з моцным супрацьдзеяньнем сваім рэлігійным рэформам.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Akbar // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б в Ṭaqqūš M. S. تاريخ مغول القبيلة الذهبيَّة والهند — С. 261. — ISBN 978-9953-18-436-4
  3. ^ Akbar (анг.) the-south-asian.com
  4. ^ Jalal-ud-din Mohammed Akbar Biography (анг.) Encyclopedia of World Biography Праверана 4 лістапада 2023 г.
  5. ^ Akbar The Great (анг.) Write Spirit Праверана 23 верасьня 2009 г.
  6. ^ Remembering Akbar the Great: Everything about the greatest Mughal - India Today (анг.). India Today (15 кастрычніка 2018).
  7. ^ Timurid Dynasty (анг.) New World Encyclopedia Праверана 18 ліпеня 2009 г.
  8. ^ Rajendra Prasad India divided. — 3rd ed. — Bombay: Hind Kitabs Limited, 1947. — P. 72.
  9. ^ Ainslie T. Embree (8 чэрвеня 2018) Akbar (анг.) Encyclopedia.com
  10. ^ Irfan Habib Akbar and Technology // Social Scientist. — 1992. — Vol. 20. — № 9/10. — P. 3-15. — DOI:10.2307/3517712