Акатнік амурскі
від расьлінаў
Акатнік амурскі, маакія амурская (па-лацінску: Maackia amurensis) — лістападнае дрэва сямейства бабовых.
Акатнік амурскі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Эўдзікоты |
Падкляса | Розідзі |
Атрад | Бабовакветныя |
Сямейства | Бабовыя |
Падсямейства | Матыльковыя |
Трыба | Sophoreae |
Род | Маакія |
Від | Маакія амурская |
Бінамінальная намэнклятура | |
Maackia amurensis | |
Батанічнае апісаньне
рэдагавацьВышыня да 15-20 м. Крона густая. Лісьце складанае, няпарнаперыстае. Парасткі і лісьце з шаўковым апушэньнем, што надае дрэву серабрысты колер. Кветкі белыя або крэмавыя, духмяныя, у густых гронках. Плады — плоскія цёмна-бурыя струкі.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьРадзіма — Кітай, Далёкі Ўсход Расеі. На Беларусі інтрадукаваны як дэкаратыўная расьліна. Вырошчваецца ў парках, садах. Цьвіце ў ліпені.
Выкарыстаньне
рэдагавацьДрэва прыдатнае для ўмацаваньня яроў і адхонаў, драўніна ўстойлівая да гніеньня.