Айнтрахт Франкфурт

нямецкі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Айнтрахт Франкфурт-на-Майне»)

«А́йнтрахт Фра́нкфурт» (па-нямецку: Eintracht Frankfurt) — нямецкі футбольны клюб з гораду Франкфурт-на-Майне. Заснаваны ў 1899 годзе. Чэмпіён Нямеччыны (1959) і пяціразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1980). З 1925 году «Айнтрахт» праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Deutsche Bank Park».

Айнтрахт Франкфурт
Поўная назва Eintracht Frankfurt e.V.
Заснаваны 1899
Горад Франкфурт-на-Майне, Нямеччына
Стадыён Deutsche Bank Park
Умяшчальнасьць: 58 000
Прэзыдэнт Матыяс Бэк
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

8 сакавіка 1899 году ў Франкфурце-на-Майне былі заснаваныя клюбы «Frankfurter Fußball-Club Victoria von 1899» і «Frankfurter Fußball-Club Kickers von 1899». 5 красавіка 1908 году гулец «Kickers» Фрыц Бэкер забіў два галы ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі — першай гульні нямецкай зборнай па футболе. У тым жа 1908 годзе да «Kickers» далучыўся клюб «1. Frankfurter Hockeyclub». У 1911 годзе ў выніку аб’яднаньня «Kickers» і «Victoria» зьявіўся новы футбольны клюб — «Frankfurter Fußballverein (Kickers-Victoria) von 1899». У 1914 годзе пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны чэмпіянат краіны быў спынены, а большасьць гульцоў аб’яднанага клюбу сышлі на вайну.

Вярнуўшыся з вайны футбалісты «Kickers-Victoria» ўзнавілі клюб, а ў красавіку 1920 году яны аб’ядналіся з «Frankfurter Turngemeinde» (заснаваны ў 1861 годзе) і арганізавалі новы клюб — «Turn-und Sportgemeinde Eintracht Frankfurt von 1861». Менавіта ў гэты час у назьве клюбу ўпершыню зьявіліся словы «Айнтрахт» (ням. Eintracht — «аднадушнасьць», «згода»). У 1927 годзе з-за ціску Нямецкай гімнастычнай асацыяцыі клюб быў расфармаваны й створаны дзьве новыя каманды — «Turngemeinde Eintracht Frankfurt von 1861» і «Sportgemeinde Eintracht Frankfurt (FFV) von 1899», якія, аднак, праіснавалі нядоўга.

Пасьля Другой сусьветнай вайны, новасфармаваны клюб «SG Eintracht 1946» атрымаў перамогу ў Кубку Гэсэна. У 1954 годзе гулец «Айнтрахту» Альфрэд Пфаф у складзе зборнай ФРН стаў чэмпіёнам сьвету. У 1959 годзе «Айнтрахт», перамогшы ў Бэрліне «Кікерс Офэнбах», у першы й апошні раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Нямеччыны. У 1960 годзе «Айнтрахт 1946» стаў першым фіналістам Кубка чэмпіёнаў зь Нямеччыны. У Глазга франкфуртцы былі разгромленыя мадрыдзкім «Рэалам» зь лікам 3:7. Два мячы з трох забіў форвард Эрвін Штайн.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Кевін Трап (капітан) 1990
3   Аб Арцюр Тэат (ар. Рэн) 2000
4   Аб Робін Кох 1996
5   Аб Арэль Амэнда 2003
6   ПА Оскар Гёйлюн 2005
7   Нап Амар Мармуш 1999
8   ПА Фарэс Шайбі 2002
9   Нап Ігар Матанавіч 2003
11   Нап Юго Экітык 2002
13   Аб Расмус Крыстэнсэн (ар. Лідс Юн.) 1997
15   ПА Эльес Схіры 1995
16   ПА Уга Лярсан 2004
18   ПА Магмуд Дауд 1996
19   Нап Жан-Матэо Баая 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   ПА Джан Узун 2005
21   Аб Натаніел Браўн 2003
22   Аб Тымаці Чэндлер 1990
23   ПА Крыстыян Лістэш 2005
26   ПА Эрык Эбімбэ 2000
27   ПА Марыё Гёцэ 1992
29   Аб Нільс Нкунку 2000
33   Бр Енс Граль 1988
34   Аб Намдзі Колінз 2004
35   Аб Тута 1999
36   Нап Ансгар Кнаўф 2002
40   Бр Каўан Сантус 2003
41   Аб Жэром Ангюэнэ 1997

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць