Азімжа́н Аска́раўкыргіскі палітычны актывіст узбэцкага паходжаньня.

Азімжан Аскараў
Род дзейнасьці журналіст, праваабаронца
Дата нараджэньня 17 траўня 1951(1951-05-17)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 ліпеня 2020(2020-07-25)[1] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства Кыргыстан
Занятак журналіст, праваабаронец
Узнагароды Homo Homini (2011)
Міжнародная прэмія свабоды прэсы КАЖ (2012)

Дзейнасьць

рэдагаваць

У 2002 року заснаваў праваабарончую групу «Воздух» (бел. Паветра) для маніторынгу стану кыргіскіх турмаў. За час дзейнасьці групы былі ўзбуджаныя некалькі справаў па жорсткім абыходжаньні і катаваньні вязьняў, некалькі афіцэраў міліцыі былі пазбаўленыя пасад[2].

У 2010, падчас этнічных сутычак на поўдні Кыргыстану, займаўся дакумэнтаваньнем забойстваў і падпалаў. Гэтае відэа ён зьмясьціў у міжнародных мэдыях і зьвінаваціў кыргіскіх вайскоўцаў у саўдзеле ў забойствах.

15 чэрвеня 2010 року Азімжан Аскараў, як і іншыя ўзбэцкія грамадзкія і рэлігійныя дзеячы, быў затрыманы па абвінавачаньні ў забойстве міліцыянта Мыктыбэка Сулайманава[3], арганізацыі масавых непарадкаў і распальваньні міжэтнічнай варажнечы[4].

15 верасьня 2010 року Аскараў быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Ягоныя адвакаты абвясьцілі, што падчас папярэдняга расьсьледаваньня да яго прымяняліся катаваньні, у доказ чаго ў судзе былі паказаныя сьвежыя сінякі на ягоным целе. 4 лістапада 2010 на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікі пракуратуры абверглі факты зьбіцьця Аскарава[5]. Апэляцыйныя інстанцыі пакінулі прысуд Аскараву бязь зьменаў.

Міжнародны розгалас

рэдагаваць

Міжнародная амністыя, Human Rights Watch[6], Камітэт па абароне журналістаў[7], Front Line Defenders[8], Міжнароднае партнэрства за правы чалавека[4] і Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека[9] асудзілі прысуд Аскараву. «Міжнародная амністыя» таксама прызнала яго вязьнем сумленьня[5].

13 верасьня 2012 року Камітэт па абароне журналістаў прысудзіў Азімжану Аскараву Міжнародную прэмію за свабоду прэсы(en)[10].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Kyrgyzstan’s rights activist Azimzhan Askarov dies at 69Associated Press, 2020.
  2. ^ Azimjan Askarov, Winner of the Homo Homini Award - A Profile (анг.). People in Need. Праверана 17 красавіка 2011 2011 г.
  3. ^ Азимжан Аскаров: В Кыргызстане очень много несправедливо осужденных (рас.) K-News: Новости Кыргызстана, Киргизии. ВСЕ как ЕСТЬ! Праверана 9 кастрычніка 2012 г.
  4. ^ а б Kyrgyzstan: Appeal to the international community - call for a new, fair review of the case of human rights defender Azimzhan Askarov sentenced to life in Kyrgyzstan (анг.). International Partnership for Human Rights (16 September 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
  5. ^ а б Kyrgyzstan: Further Information: Prisoner of Conscience on Brink of Death: Azimzhan Askarov (анг.). Amnesty International (12 November 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
  6. ^ Kyrgyzstan: Ensure Safety, Due Process for Detained Activist (анг.). Human Rights Watch (23 June 2010). Праверана 6 жніўня 2011 г.
  7. ^ Muzaffar Suleymanov. (11 March 2011) Otunbayeva must put words into action in Askarov case (анг.). Committee to Protect Journalists. Праверана 17 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 18 красавіка 2011 г.
  8. ^ Kyrgyzstan: Update - Unfair trial and fear of torture of human rights defender Mr Azimjan Askarov (анг.). Front Line (13 верасьня 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
  9. ^ Askarov Case (анг.). International Federation for Human Rights (30 сакавіка 2011). Праверана 17 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 1 траўня 2011 г.
  10. ^ Азимжан Аскаров, отбывающий пожизненное заключение в Кыргызстане, получил Международную премию за свободу прессы (рас.). Международное информационное агентство «Фергана» (13 верасьня 2012). Праверана 9 кастрычніка 2012 г.