Азярцо (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Азярцо́[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.
Азярцо | |
трансьліт. Aziarco | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Яглевіцкі |
Насельніцтва: | 104 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225252 |
СААТА: | 1234848021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′53″ пн. ш. 25°19′35″ у. д. / 52.74806° пн. ш. 25.32639° у. д.Каардынаты: 52°44′53″ пн. ш. 25°19′35″ у. д. / 52.74806° пн. ш. 25.32639° у. д. |
± Азярцо |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню згадваецца 6 траўня 1698 году, калі ўдава ваяводы віленскага і гетмана ВКЛ Паўла Яна Сапегі (1609 году — 30 сьнежня 1665 году) Ганна з Копцяў уласнаручным запісам даруе ўніяцкай царкве ў Борках дзьве валокі зямлі ў вёсцы Азярцы з правам уезду да пушчы і карыстаньнем язамі на рэчцы Грыўдзе. Зрабіла яна гэта ў знак памяці аб цудадзейнай іконе Беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Багародзіцы, якую знайшлі на сасьне ў недалёкім лесе 24 чэрвеня 1670 году[2].
Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 104 чалавекі
- 1999 год — 149 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 156
- ^ Sapiehowe, т2. ст.91
- ^ Пастанова Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў ад 9.08.2022, prava.by
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Азярцо — Озерцо, Край Івацэвіцкі