Утаймаваньне свавольнага

італьянскі фільм 1980 году

«Утаймава́ньне свавольнага» (па-італьянску: Il Bisbetico Domato) — італьянскі фільм 1980 году рэжысэраў Франка Кастэляна і Джузэпэ Мочча, вядомых як тандэм Кастэляна і Піпалё[5]. Сюжэт часткова быў натхнёны творам Ўільяма Шэксьпіра «Ўтаймаваньне наравістай»[6][7]. Фільм стаў самым касавым у Італіі ў 1980 і 1981 гадох[8][9], зарабіўшы каля 17 мільярдаў ліраў[10]. Таксама вялікім посьпехам фільм карыстаўся ў СССР, калі зьявіўся ў савецкім пракаце ў 1983 годзе.

Утаймаваньне свавольнага
па-італьянску: Il bisbetico domato
Жанр кінакамэдыя[1]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Антоніё Сычыльяна[d]
Мастак Bruno Amalfitano[d]
Вытворчасьць Cineriz[d]
Дата выхаду 1980 і 10 верасьня 1982[4]
Працягласьць 104 хвіліна
Краіна
Мова італьянская мова
Старонка на IMDb
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Заможны і дасьціпны гаспадар Элія (Адрыяна Чэлентана) ёсьць сварлівым адзінцам, які адмыслова супраціўляецца намаганьням сваёй аканомкі Мамі (Эдыт Пітэрз) пазнаёміць і ажаніць яго зь якой-небудзь дзяўчынай. Аднойчы дажджлівай ноччу прыгожая паненка на імя Ліза (Арнэльля Муці) вымушаная была спыніцца ў ягонай сядзібе, бо ейны самаход зламаўся, калі яна ехала была да свайго жаніха. Зацікавіўшыся асобай Эліі, яна вырашае застацца і прымусіць сварлівага фэрмэра скінуць сваю грубую абалонку.

Элія не рэагуе на цікавасьць з боку Лізы і працягвае паводзіць сябе па-грубіянцку, усімі сіламі спрабуючы пазбавіцца ад яе. Аднойчы ён нават выцягвае яе разам з ложкам на трактары з хаты і цягне ажно да суседняй вёскі, калі яна спрабавала падоўжыць сваё знаходжаньне ў гасьцёх, сьцьвярджаючы, што яна вывіхнула сваю шчыкалатку. У рэшце рэшт, Ліза з агідай сыходзіць, што ў сваю чаргу прыводзіць да сыходу Мамі, якая сымпатызавала Лізе і вельмі абурылася на дрэннае стаўленьне Эліі да дзяўчыны. Як толькі яны сыходзяць, Элія занадта позна разумее, што ён таксама закахаўся ў Лізу, як і яна ў яго.

У рэшце рэшт, каб вярнуць яе, Элія наведвае баскетбольны матч паміж камандай зь ягонай уласнай вёскі і камандай, якую спансуе Лізавы жаніх. Вясковая дружына амаль прагульвае гульню, але Элія выходзіць на поле і выкарыстоўвае свае навыкі, каб поўнасьцю перагуляць дружыну суперніка. Пасьля пасьпяховага завяршэньня матчу ён просіць руку Лізы, але яна адмаўляеццаад прапановы, пакуль ён публічна не абвесьціў залі пра сваё каханьне да яе. Выкарыстоўваючы гучнагаварыцель гульнявой залы, Элія робіць прапанову яшчэ раз на поўную гучнасьць. Маладыя ладзяць вясельле і закрываюцца ў пакоі на некалькі дзён.

  1. ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt0080439/
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к http://www.imdb.com/title/tt0080439/fullcredits
  3. ^ Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  4. ^ http://www.insidekino.com/DJahr/D1982.htm
  5. ^ Variety's Film Reviews: 1981—1982. Bowker, 1983. ISBN 0835227979.
  6. ^ Richard Burt (2007). «Shakespeares after Shakespeare: An encyclopedia of the Bard in mass media and popular culture, Volume 1». Greenwood Press, 2007. — ISBN 978-0313331176.
  7. ^ Eddie Sammons (2004). «Shakespeare: a hundred years on film». Scarecrow Press, 2004. ISBN 081084446X.
  8. ^ «Mass media: rivista bimestrale della comunicazione, Volume 3». Capone, 1984.
  9. ^ University of Notre Dame. «Annali d'italianistica , Volume 17». Annali D'Italianistica, 1999.
  10. ^ Peter Cowie (1982). «International Film Guide». Tantivy Press, 1983. ISBN 0900730005.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць