Адзінства (Расея)
«Адзі́нства» (па-расейску: Единство) — партыя ў Расеі. Была створана ў кастрычніку 1999 году пад назваю «выбарчы саюз „Мядзьведзь“», пазьней 1 сьнежня 2001 году зьмяніла назву на «Адзіная Расея».
Адзінства | |
па-расейску: Единство | |
Лідэр партыі | Сяргей Шайгу |
---|---|
Заснавальнік | Уладзімер Пуцін |
Дата заснаваньня | 3 кастрычніка 1999 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кансэрватызм, цэнтрызм |
Колькасьць | 128 000 (2000) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Дзяржаўная Дума | 73 (3 скліканьня) |
Дэвіз |
у адзінстве нашая сіла (па-расейску: в единстве наша сила) |
Афіцыйны сайт | edin.ru Архіўная копія |
Мінулае
рэдагавацьЗ 3 па 7 кастрычніка 1999 году адбыўся ўстаноўчы зьезд «выбарчага саюзу „Адзінства“ (Мядзьведзь)». У склад увайшлі наступныя партыі: Расейская хрысьціянска-дэмакратычная партыя (старшыня Аляксандар Чуеў), грамадзкі рух «Дабрабыт» (старшыня Абдулвахед Ніязаў), Народна-патрыятычная партыя (старшыня Франц Клінцэвіч), рух «Мая сям’я» (старшыня Валеры Камісараў), Расейскі саюз у падтрымку разьвіцьця малога й сярэдняга прадпрымальніцтва (старшыня Алена Казлова), рух «Пакаленьне свабоды» (старшыня Ўладзімер Сямёнаў), рух «У падтрымку выбаршчыкаў» (старшыня Яўген Фёдараў)[1]. 19 сьнежня 1999 году на выбарах у Думу «Адзінства» мела другі вынік (пасьля КПРФ), атрымаўшы 23,32% і 73 мандаты. На чале фракцыі ў Думе стаў Барыс Грызлоў. Значную ролю для посьпеху «Адзінства» граў удзел у выбарах вядомых асобаў: Сяргей Шайгу, спартовец Аляксандар Карэлін і іншых.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Почему Медведи такие. newsru.com (14 сакавіка 2001).