Дзяржаўная Дума

(Перанакіравана з «Дума (Расея)»)

Дзяржа́ўная Ду́ма Фэдэра́льнага Схо́ду Расе́йскай Фэдэра́цыі (Дзяржду́ма) — прадстаўнічы заканадаўчы орган улады, ніжняя палата парлямэнту Расеі.

Эмблема Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі

Першая Дзяржаўная Дума абіралася 12 сьнежня 1993 году (тэрмінам на два гады) разам з выбарамі ў Савет Федэрацыі і прыняцьцем праекту новай Канстытуцыі Расеі, згодна зь якой засноўвалася Дзяржаўная Дума. Тэрмін паўнамоцтваў 2—5 скліканьняў Дзяржаўнай Думы — чатыры гады. Пачынаючы з 6 скліканьня, дэпутатаў выбіраюць тэрмінам на пяць гадоў.

Працу Дзярждумы ўзначальвае старшыня (сьпікер) і яго намесьнікі, пры гэтым кожная фракцыя або дэпутацкая група можа вылучыць намесьніка старшыні. Праца дэпутатаў ажыцьцяўляецца ў рамках камітэтаў Дзярждумы.

Дзярждума складаецца з 450 дэпутатаў. Выбары ў Дзяржаўную Думу праводзіліся ў 1993, 1995, 1999, 2003, 2007, 2011 і 2016 гадах. З 2011 году дэпутатаў абіраюць кожныя пяць гадоў.

Старшыні Дзярждумы

рэдагаваць

Дзяржаўная Дума I скліканьня (14 студзеня 1994 г. — 17 студзеня 1996 г.)

  • Рыбкін Іван Пятровіч (абраны 14 студзеня 1994 г.), фракцыя Аграрнай партыі Расеі

Дзяржаўная Дума II скліканьня (17 студзеня 1996 г. — 18 студзеня 2000 г.)

  • Селязьнёў Генадзь Мікалаевіч (абраны 17 студзеня 1996 г.), фракцыя КПРФ

Дзяржаўная Дума III скліканьня (18 студзеня 2000 — 29 сьнежня 2003 г.)

  • Селязьнёў Генадзь Мікалаевіч (абраны 18 студзеня 2000 г.), фракцыя КПРФ, з 4 чэрвеня 2002 г. — незалежны дэпутат

Дзяржаўная Дума IV скліканьня (29 сьнежня 2003 — 24 сьнежня 2007 г.)

  • Грызлоў Барыс Вячаслававіч (абраны 29 сьнежня 2003 г.), фракцыя «Адзіная Расея»

Дзяржаўная Дума V скліканьня (24 сьнежня 2007 г. — 4 сьнежня 2011 г.)

  • Грызлоў Барыс Вячаслававіч (абраны 24 сьнежня 2007 г.), фракцыя «Адзіная Расея»

Дзяржаўная Дума VI скліканьня (21 сьнежня 2011 г. — 5 кастрычніка 2016 г.)

  • Нарышкін Сяргей Яўгенавіч (абраны 21 сьнежня 2011 г.), фракцыя «Адзіная Расея»

Дзяржаўная Дума VII скліканьня (з 5 кастрычніка 2016 г.)

  • Валодзін Вячаслаў Віктаравіч (абраны 5 кастрычніка 2016 г.), фракцыя «Адзіная Расея»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць