Агнём і мячом (раман)
«Агнём і мячом» (па-польску: Ogniem i mieczem) — першы з трох гістарычных раманаў аднайменнай трылёгіі, напісанай дзеля «падмацаваньня сэрцаў» Генрыкам Сянкевічам у 1884—1888 гады.
Агнём і мячом | |
Ogniem i mieczem | |
Сьмерць Падбіпяты пад Збаражам | |
Жанр: | гістарычны раман |
---|---|
Аўтар: | Генрык Сянкевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1876 |
Публікацыя: | 1883—1884 (урыўкамі) |
Асобнае выданьне: | 1884 |
Наступны твор: | Патоп, Пан Валадыёўскі |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Дзеяньне раману адбываецца ў 1648—1651 гадах, падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага ва Ўкраіне. Астатнія часткі трылёгіі — «Патоп» і «Пан Валадыёўскі».
Выданьне
рэдагавацьРаман упершыню быў выдадзены ўрыўкамі ў 1883—1884 гады ў варшаўскім часопісе «Слова» і таксама ў кракаўскім часопісе «Час». Першае кніжнае выданьне зьявілася ў 1884 годзе ў Варшаве. Кніжнае выданьне мела іншы канец раману за надрукаваны ў часопісах. Частка рукапісу раману захоўваецца ва Ўроцлаве. Аўтар часам блытаецца з гістарычнай праўдай, што аднак не аднімае ад раману мастацкай вартасьці. Сянкевіч стварыў свой раман, каб падняць дух палякаў.
Паводле словаў ўкраінскага паэта і празаіка Багдана Лепкі з часу выхаду рамана ўзрос польска-ўкраінскі антаганізм[1].
У 1999 годзе выйшла ў сьвет экранізацыя раману «Агнём і мячом». Зьявіўся фільм і сэрыял рэжысэра Ежы Гофмана. У 1958 годзе ў ЗША зьявілася камічная адаптацыя раману ў сэрыі «Classics Illustrated» (no. 146)[2].
Сюжэт
рэдагавацьУ рамане апісваецца гістарычныя падзеі паўстаньня Хмяльніцкага і спадарожныя падзеі ў пэрыяд з 1648 па 1657 гады.
Раман пачынаецца з адпраўленьня Багдан Хмяльніцкага ў Запароскую сеч, дзе пачынаецца казацкае паўстаньне. Апісваюцца перамогі казакоў пад Жоўтымі Водамі і Корсуньню. «Казацкі бунт» спрабуе спыніць Ярэма Вішнявецкі ў войску якога служаць Ян Скшэтускі, Міхал Валадыёўскі, а таксама волат-ліцьвін пан Лонгін Падбіпята (Лонгінус Падбіпятка). Воінскі абавязак адрывае галоўнага гэроя аповесьці, Яна Скшэтускага ад ягонай каханай, Алены Курцэвіч. Ён імкнецца абараніць яе ад жахаў вайны і гатовага на ўсё, таксама закаханага ў Алену казацкага палкоўніка Богуна.
Войска князя Вішнявецкага ня можа разьлічваць на дапамогу іншых магнатаў, якія дамаўляюцца з Хмяльніцкім. Паспалітае рушэньне, сабранае пад Піляўцамі, разьбягаецца атрымаўшы вестку аб прыбыцьці татараў. Войскі пад кіраўніцтвам князя абараняюцца ў крэпасьці Збараж ад вялізнай аб’яднанай арміі Багдана Хмяльніцкага і татарскага хана.
Князь пасылае добраахвотніка, Лонгіна Падбіпяту, каб ен пракраўся празь лягер казакоў і папярэдзіў караля пра аблогу Збаража і цяжкае становішча гарнізона. Падбіпята гіне, патрапіўшы да татараў. Наступным ідзе Ян Скшэтускі — дзякуючы яму кароль Ян Казімер своечасова прыбывае на дапамогу абложаным і выратоўвае крэпасьць ад нямінучай здачы.
Пасьля бітвы пад Зборовам падпісваецца дамова, Алена пасьля шматлікіх прыгод вяртаецца да свайго любага Яна, злоўленага Богуна чакае сьмяротны вырак, але Скшэтускі даруе яму волю. На гэтым раман сканчаецца, хоць непасрэдным ягоным працягам зьяўляюцца дзьве наступныя часткі трылёгіі: Патоп і Пан Валадыёўскі.
Постаці раману
рэдагавацьУ кнізе дзейнічаюць як выдуманыя пэрсанажы — галоўны гэрой кнігі Ян Скшэтускі (які меў тым ня менш рэальнага гістарычнага прататыпа Мікалая Скшэтускага), ягоная каханая Алена Курцэвіч, ягоны слуга Рэдзян, Лонгін Падбіпята, а таксама цэнтральныя постаці ўсёй трылёгіі — Міхал Воладыёўскі і Пан Заглоба; так і рэальныя гістарычныя асобы:
- Ярэмі Вішнявецкі, князь, польскі магнат, галоўны ваенны праціўнік Хмяльніцкага.
- Багдан Хмяльніцкі, кіраўнік паўстаньня.
- Ян Казімер, кароль Рэчы Паспалітай.
- Тугай-бэй, татарскі мурза, хаўрусьнік Хмяльніцкага.
- Адам Кісель, польскі сэнатар, кіраўнік «мірнай партыі».
- Іван Богун, казацкі палкоўнік.
- Іван Выгоўскі, генэральны пісар (канцлер) Войска Запароскага.
- Максім Крыванос, казацкі палкоўнік.
- Януш Тышкевіч, ваявода кіеўскі.
- Еранім Радзіеўскі, польскі перабежчык да швэдаў, адзін з арганізатараў швэдзкага ўварваньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьнішчыла гэту ідылію толькі выданьне «Агнём і мячом» Сянкевіча. Не было ўжо ранейшай хлапечай шчырасьці. Ад Багдана і Ярэмы былі пакладзены між намі вялікія чорныя цені // Ryszard Sadaj — «Kto był kim w Galicji», Kraków 1993, s. 162
- ^ www.tkinter.smig.net
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- * Ogniem i mieczem у у бібліятэцы Wolne Lektury
- «Агнём і мячом» на litportal.ru (рас.)
- Арыгінальны тэкст раману на pl.wikisource (пол.)