Ежы Гофман
Ежы Гофман (па-польску: Jerzy Hoffman; нар. 15 сакавіка 1932 году, Кракаў) — польскі кінарэжысэр і сцэнарыст. Вядомы найперш сваімі экранізацыямі сянкевічавай трылёгіі («Пан Валадыёўскі», «Патоп», «Агнём і мечам»). Здымаў таксама дакумэнтальныя, звычаёвыя і ваенныя фільмы.
Ежы Гофман | |||||||
Jerzy Hoffman | |||||||
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1932 (88 гадоў) | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Кракаў | ||||||
Грамадзянства | Польшча | ||||||
Месца вучобы | Усерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі імя Герасімава | ||||||
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст | ||||||
Гады дзейнасьці | з 1954 | ||||||
Дзеці | Яана Гофман | ||||||
Узнагароды |
| ||||||
IMDb | ID nm0388956 | ||||||
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Ежы Гофман нарадзілся ў жыдоўскай сям’і. Па выбуху II сусьветнай вайны сям’я пераехала на ўсход краіны, сьпярша ў Тарнопаль, пасьля ў Стрый і Дашаву. У 1940 зь сям’ёй быў вывезены ў Сыбір; сваякі, якія засталіся ў Польшчы, сталі ахвярамі Галакосту[1].
У 1945 сям’я здолела вярнуцца ў Польшчу дзякуючы таму, што Ежаў бацька ваяваў у польскім войску. У школе Ежы актыўна ўдзельнічаў у камуністычных моладзевых арганізацыях. Скончыўшы ў 1950 року школу, паступіў ва Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі ў Маскве (РССФР), скончыў у 1955[2].
Дэбютаваў у 1954 року разам са студэнцкім сябрам Эдвардам Скажэўскім дакумэнтальным фільмам «Ты сярод іх?!» і да 1962 здымаў дакумэнтальныя фільмы. У 1962 выйшаў першы мастацкі фільм Гофмана і Скажэўскага «Ганстары і філянтропы».
У 1980 року стаў мастацкім кіраўніком кінааб’яднаньня «Задыяк».
ФільмаграфіяРэдагаваць
Дакумэнтальныя фільмыРэдагаваць
- 1954 — Czy jesteś wśród nich?
- 1955 — Uwaga, chuligani!
- 1956 — Dzieci oskarżają
- 1956 — Jaś i Małgosia
- 1957 — Sopot 1957
- 1957 — Na drogach Armenii
- 1958 — Tor
- 1958 — Karuzela Łowicka
- 1958 — Pamiątka z Kalwarii
- 1959 — Zielona bariera
- 1959 — Gaudeamus
- 1959 — Typy na dziś
- 1960 — Dwa preludia
- 1960 — Dwa oblicza Boga
- 1960 — Reportaż prosto z patelni
- 1960 — Pocztówki z Zakopanego
- 1961 — Aby kwitło życie…
- 1961 — Hawana '61
- 1962 — Spotkali się w Hawanie
- 1962 — Patria o Muerte
- 1963 — Visitez Zakopane
- 1964 — Chwila wspomnień
- 1966 — Jarmark cudów
- 1970 — A najmilsze jest Mazowsze
- 2008 — Ukraina. Narodziny narodu
Мастацкія фільмыРэдагаваць
- 1962 — Gangsterzy i filantropi
- 1964 — Prawo i pięść
- 1965 — Trzy kroki po ziemi
- 1967 — Ojciec
- 1969 — Pan Wołodyjowski
- 1974 — Potop
- 1976 — Trędowata
- 1978 — Do krwi ostatniej… (фільм)
- 1979 — Do krwi ostatniej (тэлесэрыял)
- 1982 — Знахар (Znachor)
- 1983 — Wedle wyroków twoich…
- 1992 — Piękna nieznajoma
- 1999 — Ogniem i mieczem
- 2003 — Stara baśń. Kiedy słońce było bogiem
- 2011 — 1920 Bitwa Warszawska
Прэміі і ўзнагародыРэдагаваць
- 1959 — Залаты крыж Заслугі[3]
- 1974 — Кавалерскі крыж ордэну Адраджэньня Польшчы[4]
- 1983 — Афіцэрскі крыж ордэну Адраджэньня Польшчы[3]
- 1999 — Вялікі крыж ордэну Адраджэньня Польшчы[3]
- 2005 — Залаты мэдаль «За заслугі ў культуры Глёрыя Артыс»[5]
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Paziński, Piotr «…nie można przestać być Żydem» — z Jerzym Hoffmanem rozmawia(пол.) Midrasz Праверана 5 траўня 2018 г.
- ^ Olczak-Moraczewska, Halina Jerzy Hoffman(пол.) Culture Праверана 5 траўня 2018 г.
- ^ а б в Jerzy Hoffman(пол.) Film Polski. Państwowa Wyższa Szkoła Filmowa, Telewizyjna i Teatralna im. Leona Schillera w Łodzi. Праверана 5 траўня 2018 г.
- ^ Odznaczenia dla wybitnych twórców i działaczy kultury (пол.) // Dziennik Polski. — 26.VII.1974. — № 175 (9456). — С. 2.
- ^ Warszawa. Wręczono złote medale «Gloria Artis»(пол.) polski portal teatralny. Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego (10 верасьня 2005). Праверана 5 траўня 2018 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Oleksiewicz, Maria 535 dni Potopu. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe, 1975.
- Sztokfisz, Marta Jerzy Hoffman. Gorące serce. — Warszawa: Wydawnictwo Marginesy, 2011. — ISBN 978-83-928431-3-9
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ежы Гофман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Еж Гофман (пол.) у базе Акадэміі польскага фільму