Пан Валадыёўскі (раман)

«Пан Валадыёўскі» (па-польску: Pan Wołodyjowski) — трэці раман з трылёгіі Генрыка Сянкевіча, апублікаваныя у 18871888 годах, падзеі якога рагортваюцца падчас войнаў з Асманскай імпэрыяй у 1668—1673 гадах.

Пан Валадыёўскі
Pan Wołodyjowski
Вокладка першага выданьня Пана Валадыёўскага
Жанр: гістарычны раман
Аўтар: Генрык Сянкевіч
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1887-1888
Папярэдні твор: Патоп
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору
Пан Валадыёўскі вучыць Басю фехтаваньню (малюнак Станіслаў Батоўскі Качор)
Пахаваньне Валадыёўскага (малюнак Уладзімер Тэтмаер)
Выкраданьне Басі праз Азю (малюнак Юльлюш Косак)

Постаці гістарычныя

рэдагаваць

Вобраз Міхала Валадыёўскага Сянкевіч стварыў на прыкладзе сапраўднага рыцара Ежы Валадыўскага. Паплечнік Валадыёўскага, Пентка, таксама сапраўды існаваў. У сваю чаргу, вобраз Басі Валадыёўскай быў створаны на старонках рамана, натхнёны жонкай Ежы, Крыстынай Езёркоўскай, але абедзьве жанчыны былі вельмі рознымі па характарах. Яшчэ адзін часткова аўтэнтычны пэрсанаж — Кетлінг (першапачаткова: Heklіng / Heіkіng), маёр артылерыі ў Каменцы. Аўтар, грунтуючыся на рэальнай біяграфіі, зьвязаў яго з паклоньнікам Оленькі з ранейшых тамоў Гесьлінгам. Не зусім пацьверджаная гісторыя, на якой Сянкевіч стварае сюжэт Зосі Боскай, а таксама Еўкі, — гэта біяграфія Адама Нававейскага (палявы афіцэр на службе пад камандаваньнем Рушчыца ў Рашкаве). Яшчэ адзін аўтэнтычны пэрсанаж — пан Мотавідла, падначалены кніжнага палкоўніка Валадыёўскага: ён загінуў каля Хоціма. Аўтэнтычны пэрсанаж рамана — гетман Сабескі.

Сюжэт рамана разгортваецца пераважна на тэрыторыі сёньняшняй Украіны й адлюстроўвае гістарычныя падзеі 1668—1673 гадоў (пэрыяд войнаў з Турэччынай часоў панаваньня Міхала Вішнявецкага). Тытулаваны «пан Валадыёўскі», таксама званы «Маленькі рыцар», — гэта Ежы Міхал Валадыёўскі, вядомы з папярэдніх частак рамана: 42-гадовы, адданы Польшчы й сваёй сям’і, палкоўнік і камандзір з найвышэйшай маральлю й сумленьнем, незаплямленым здрадай. У апошняй частцы Трылёгіі пан Валадыёўскі пасьля шматлікіх прыгод, барацьбы з турэцкімі захопнікамі й асабістых праблем (у тым ліку страху за каханую Басю, выкрадзенай Азяй, канчае жыцьцё самагубствам, абараняючы Каменец-Падольскі. Апошнія словы, якія ён кажа жонцы: «Гэта нічога».

Экранізацыі

рэдагаваць

Бібліяграфія

рэдагаваць