Абмеркаваньне:Афанасі Філіповіч

Апошні каментар: 18 сакавіка 2018, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Перанос у Апанас Філіповіч

Як наконт напісаньня "Апанас Філіповіч"?--Rasa 19:08, 28 лістапада 2009 (UTC)

А як на конт Ананас Філіповіч? --Jauhienij 20:02, 28 лістапада 2009 (UTC)
Сп. Jauhienij, маю просьбу, пастарайцеся знайсьці ў сабе сілы прытрымлівацца культуры дыскусіі. Гэта тычыцца ня толькі дадзенага допісу. Думаю, Вам вядома, што адпаведнікам расейскага Афанасий ёсьць беларускае Апанас. Будзьце ласкавы ўстрымлівацца ад хамства, удзельнічаючы ў праекце. Дзякуй. --Rasa 20:46, 28 лістапада 2009 (UTC)
Прыводзьце спасылкі дзе імя Афанасія Філіповіча ўжываецца ў трансьлітэрацыі Апанас альбо не нясіце бязгузьдзіцу. У 100% выпадкаў імя беларускага пісьменьніка пішацца ў беларускай форме Афанасі. Прыклады на тарашкевіцы: 1, 2, 3, 4, 5 (дзеясловіца). --Jauhienij 21:16, 28 лістапада 2009 (UTC)
Яшчэ раз заклікаю Вас трымацца культуры абмеркаваньня. Тут энцыкляпэдычны праект, а не форумныя войны, знайдзіце ў сабе годнасьці весьці размовы без абразаў. Цяпер па справе. Спасылкі, якія Вы прасілі: 1, 2, 3, 4, 5, 6. Прапаную праз коску варыянты Апанас і Афанасій. Варыянт Афанасі прыбраць. --Rasa 22:16, 28 лістапада 2009 (UTC)
Маеце рацыю. Можна пакінуць Апанас і Афанасій. --Jauhienij 22:36, 28 лістапада 2009 (UTC)

Па-БЕЛАРУСКУ і тым больш клясычным правапісам мусіць быць Апанас (адкуль утвораны шматлікія ў беларусаў прозьвішчы: Апанасевіч, Апанасенка, Панасевіч, Панасюк і інш). выключна гэтая форма ў Слоўніку НН. Імя Афанасі ТУТ можна было б пакінуць хіба выключна як дадатковае гістарычнае імя, якім карыстаўся сам Філіповіч, а не асноўнае. Існуе мноства твораў беларускіх паэтаў, у якіх выкарыстана менавіта беларуская форма АПАНАС (Філіповіч), а не Афанасі — русіфікаваная царкоўнікамі форма гэтага старагрэцкага імя. Упартае адстойваньне формы "Афанасі" зусім недарэчна, бо грунтуецца найперш на крыніцах, напісаных зрусіфікаваным "наркомаўскім" правапісам. У той жа БАПЦ у гісторыка-царкоўных тэкстах і ў літургічных календарах ды малітвах выкарыстоўваюць звычайную беларускую форму Апанас. Гл. напрыклад тут: ЗВЫШГОДНЫ МУЧАНІК АПАНАС, ІГУМЭН БЕРАСЬЦЕЙСКІ.--Ihar Baranouski (гутаркі) 23:19, 8 лістапада 2012 (FET)

У пераважнай бальшыні беларускамоўных крыніц, зь якіх пісаўся артыкул (энцыкляпэдыі, хрэстаматыі) імя сьвятога перадаецца як «Афанасій». Таму калі вы знайшлі крыніцы з ужываньнем імя Апанас ў аўтарытэтных крыніцах, можна абмеркаваць наяўнасьць гэтага варыянта як дадатковага. Крыніца на блог пацешыла, але прыняць яе ў якасьці АК не наважуся («ігумэн», «звышгодны»). --Jauhienij (гутаркі) 01:46, 12 лістапада 2012 (FET)
Цалкам згодзен, па-беларуску будзе Апанас і толькі. Калі я ствараў асабісты радавод, мне сустракаліся сваякі з гэтым імем, то мне казалі, што яго ўсе і заўсёды звалі Апанас, а імя Афанасій нават ня ведалі. А цяпер мы гвалтоўна адмаўляемся ад сапраўды беларускіх імёнаў. --Ліцьвін (гутаркі) 07:36, 12 лістапада 2012 (FET)

Лічу неабходным паставіць кропку ў абмеркаваньні і падвесьці вынік. У абарону варыянту Апанас былі выстаўленыя некалькі спасылак (яшчэ ў 2009 годзе), зьмест якіх цяпер невядомы, а таксама вершаваны літаратурны твор. Артаграфія і апэляцыі да тарашкевіцы тут ня маюць сэнсу. У артыкуле выкарыстоўваюцца аўтарытэтныя (падкрэсьліваю! аўтарытэтныя ў пэўнай галіне ведаў) рэцэнзаваныя выданьні, таму, калі б форме Апанас было адведзена больш месца ў беларускамоўных гістарычных выданьнях, то форма б дала рады. Існуе перанакіраваньне Апанас Філіповіч і гэта — максымум, што можна зрабіць. Калі ласка, просьба ўстрымацца ад вандальных правак, інакш могуць быць прымененыя санкцыі. Дзякуй. — Wizardist г 03:13, 12 лістапада 2012 (FET)

Тут не вядзецца дыскусія на тэму, якое было імя ў берасьцейскага ігумена: Апанас ці Анастас, ці яшчэ там якое. Тут размова пра ПРАВІЛЬНАЕ напісаньне грэцкага імя Athanasius у беларускай традыцыі і клясычным правапісам. Крыніцай аўтарытэтнай інфармацыі ў спрэчных МОВАЗНАЎЧЫХ пытаньнях мусяць быць не ГІСТАРЫЧНЫЯ РОЗНАМОЎНЫЯ публікацыі, а адпаведныя працы філёлягаў і слоўнікі імёнаў, беларускамоўныя царкоўныя календары і літургічныя тэксты (клясычным правапісам). Гістарычныя ж працы зьяўляюцца крыніцай адно для высьвятленьня спрэчных момантаў біяграфіі і дзейнасьці А. Філіповіча, а не пытаньняў мовы, тым больш што энцыкляпэдыяў і хрэстаматыяў беларускім клясычным правапісам па-просту няма. Іншы падыход будзе прафанацыяй ідэі ГЭТАЙ Вікіпэдыі (хто как хаціт, так і пішат). Прыйдзецца тады ЯўгенІЯм для аднастайнасьці ня толькі Афанасіяў ТУТ уводзіць (на сёньня ў праекце ён адзін з такім імем), але і Скарыну тады не Францішкам, але Францыскам пераназываць (а некаторыя яшчэ і Георгіем захочуць). Напісаньне імя паводле СТАРАбеларускага тэксту “АΘанасій Філіповіч” можна было б падаць у артыкуле поруч, дарэчы, з імем берасьцейскага ігумена на лаціне, якое пісалася ATHanasius Philipowicz.
  • Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар на 2001-шы год. — Выдавецтва БАПЦ “Царкоўны пасланец”, Бруклін, Н.Ё., ЗША, 2000. С. 47, 18 ыерасьня (5 верасьня ст. ст.): АПАНАС Берасьцейскі. (Гэтаксама форма “Апанас” у календары выкарыстана адносна ўсіх іншых сьвятых, якія ў праваслаўнай наркомаўцы Беларускага экзархату РПЦ абазваныя “Афанасіямі”.
  • ІМЁНЫ НАЙБОЛЬШ ПАШЫРАНЫЯ СЯРОД ПРАВАСЛАЎНЫХ (сайт БАПЦ): Апанас - сьвц. 31 ст., 15 тр., 6 лс., сьвмч. 4 в., звгмч. 2 ж., 18 в., мч. 17 ст., 3 лп., 20 лс.; звг. 31 ст., 7, 21 ск., 18 лп., 10 в., 11 кс., 8 лс. 15 сьн.; прв. 1 сьн. (гр. несьмяротны).
  • Беларускі царкоўны каляндар на 1995. — Божым шляхам, Лёндан. Штогадовыя царкоўныя календары (беларускім клясычным правапісам) на працягу многіх гадоў рыхтаваў а. Аляксандар Надсан — ніякіх сьвятых з імем "Афанасі" у яго няма, толькі АПАНАС. (Ці тут хтосьці лічыць, што Афанасі і Апанас - гэта розныя імёны?!).
  • Каляндар газеты “Царква” (выдаецца ў Беларусі што год з 1996 г.) - афіцыйны літургічны каляндар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, таксама ўжываецца форма “Апанас”.
  • Артаграфічны слоўнік (Наша Ніва), Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч) і Расейска-беларускі (Некрашэвіч-Байкоў), а таксама Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні), Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем: таксама падаюць як адпаведнік расейскай формы нашае імя - Апанас. БЕЗ варыянтаў з Афанасіямі!
  • Ірына Гапоненка. Старабеларускія анамастычныя традыцыі ў беларускім анамастыконе XIX - пачатку XX стагоддзя (Studia Białoruthenistyczne, № 5, 2011, с. 320): “Акрамя таго, у беларускім антрапаніміконе ўжо з XIV стагоддзя назіраецца функцыянаванне /.../ іменалагічных формаў, апрацаваных на беларускай глебе ў фанетычных і марфалагічных адносінах (Авсей, Апанас, Оксен, Рыгор, Супрун, Тимох, Хведар, Хрол, Яким) прычым працэнт трансфармаваных у народна-размоўным духу форм у помніках XIV - XVI стагоддзя дастаткова вялікі. Такія асаблівасьці старабеларускага іменніка адзначаюць многія даследчыкі...”. (Пра форму "Апанас" у гэтай працы гл. таксама на с. 327, 328). Дык з якой такой прычыны А. Філіповіч мусіць быць выключэньнем, хоць па вялікаму рахунку нават у наркомаўскім вікіпэдыйным (!) праекце ён мусіць быць НАРЭШЦЕ названы па-беларуску, а не ў русіфікаванай форме?! Колькі ж можна ўжываць ЧУЖЫЯ іменалагічныя формы (пра гэта чытайце навуковую працу І. Гапоненка)? Перакананы, што без выпраўленьня назвы гэтага артыкула ён ня можа прэтэндаваць у “Добрыя артыкулы”.--Ihar Baranouski (гутаркі) 22:58, 12 лістапада 2012 (FET)

Лічу неабходным стварыць асобнае правіла Беларускія імёны, у якім будуць зьмешчаны ўсе беларускія агульнаўжывальныя імёны. Гэтае правіла будзе распаўсюджвацца на ўсе імёны, якія маюць адпаведнікі ў беларускай мове. Таксама трэба перапрацаваць Пагадненьні па назвах артыкулаў і праз галасаваньне надаць гэтым пагадненьням статус правіла. --Ліцьвін (гутаркі) 18:53, 13 лістапада 2012 (FET)

Перанос у Апанас Філіповіч

рэдагаваць

Паводле прыведзеных вышэй панам Ігарам Бараноўскім крыніцаў, мяркую, што трэба перанесьці артыкул пад назву Апанас Філіповіч. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:38, 18 сакавіка 2018 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Афанасі Філіповіч».