Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Афанасі Філіповіч

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную надаць артыкулу статус добрага. У час напісаньня артыкулу выкарыстаў усе крыніцы, якія знайшоў пра сьвятара.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Падтрымліваю Гэты артыкул утрымлівае намнога больш інфармацыі, чым адпаведнікі ў любым іншым моўным разьдзеле, што само па сабе сустракаецца рэдка. Наконт імя пытаньне ня настолькі прынцыповае, яго можна разьвязаць пры дапамозе перанакіраваньняў. --Zmicier P. (гутаркі) 16:56, 7 лютага 2013 (FET)
Падтрымліваю. Артыкул напісаны ўдзельнікам уласнаруч з выкарыстаньнем аўтарытэтнай гістарычнай літаратуры. Асноўныя аспэкты жыцьця і дзейнасьці асобы раскрытыя з прывядзеньнем крыніц, артыкул суправаджаецца карыснымі ілюстрацыямі. Што да назвы артыкула, то тут усё па-старому: бягучая назва адпавядае частотнасьці ўжываньня ў другасных крыніцах — пры гэтым выкарыстаньне альтэрнатыўных варыянтаў ніякім чынам і ніякі правілам у межах Вікіпэдыі не забараняецца. Я асабіста не лічу гэта праблемай для вылучэньня артыкула ў добрыя. — Wizardist г 23:10, 14 лютага 2013 (FET)
Падтрымліваю. Разгорнуты артыкул з дастатковай колькасьцю спасылак на крыніцы, лепшы за артыкулы ў іншых моўных разьдзелах. Liashko (гутаркі) 01:08, 5 сакавіка 2013 (FET)

Супраць Прынамсі, без нармальнай БЕЛАРУСКАЙ назвы добрым артыкул лічыць нельга. Усе аргумэнты і дыскусія гл. тут: Афанасі Філіповіч --Ihar Baranouski (гутаркі) 23:03, 12 лістапада 2012 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Камэнтары

рэдагаваць

Артыкул абраны. Liashko (гутаркі) 17:52, 13 траўня 2013 (FET)