Абель
Абель (Абыла, Абуль, Абаль) — мужчынскае імя.
Абель лац. Abiel | |
Abel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Abo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Абыла, Абуль, Абаль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Абель» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Абіла, пазьней Абэль (Abilo, Abel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аб- (імёны ліцьвінаў Абор, Абуд, Абрат; германскія імёны Abar, Abbud, Abrada) паходзіць ад гоцкага aba 'мужчына, муж'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: мещанин Могилевский Санко Абыла (1578—1580 гады)[4]; u Abolewicza, dzierżawców nieruchomości należących do starostwa rzeżyckiego (2 ліпеня 1774 году)[5].
Носьбіты
рэдагаваць- Флярыян Вінцэнтавіч Абялевіч (Абелевич) — селянін з ваколіцаў Вількаміру, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[6]
Абулевічы (Abulewicz) гербу Навіна — літоўскі шляхецкі род[7].
Засьценак і вёска з назвай Абелішкі існавалі на гістарычных Ашмяншчыне[8] і Прусіі (каля Караляўцу)[9]. На гістарычнай Слонішчыне існуе вёска Абелькавічы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 161.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 11.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 41.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 247.
- ^ Szlachta polsko-inflancka wobec przełomu: Materiały z dyneburskich akt grodzkich i ziemskich z lat 1764—1775. — Toruń, 2018. S. 91.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 1.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 8.
- ^ Gmina wiejska Święciany, Radzima.net
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 20.