Абарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)
«Абарона Ольштына» (па-польску: Obrona Olsztyna) — вялікае сюжэтнае палатно Казімера Альхімовіча, намаляванае ў 1881 годзе[1][2]. Створана паводле п’есы «Каспар Карпінскі», якая была напісана Ўладзіславам Сыракомляй і пастаўлена ў Вільні ў 1858 г.[3] Арыгінальнае палатно захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве, а аўтарская копія 1912 году — з 1998 г. у калекцыі Чэнстахоўскага музэя[1]. Памер арыгінальнай карціны — 186 × 272 см.[3]. «Абарона Ольштына» зьяўляецца самай вядомай графічнай выявай Каспара Карлінскага(pl)[1].
Абарона Ольштына | |
Польская мова: Obrona Olsztyna | |
Мастак | Казімер Альхімовіч |
---|---|
Год | 1881 |
Тып | алей, палатно |
Памеры | 186 × 272 |
Месцазнаходжаньне | Нацыянальны музэй у Варшаве, Варшава |
Арыгінал карціны намаляваны Казімірам Альхімовічам у 1881 годзе[2]. Карціна атрымала шмат спрэчных водгукаў у тагачаснай прэсе[3]. У 1882 годзе «Абарона Ольштына» атрымала першую ўзнагароду ў конкурснай выстаўцы палотнаў на гістарычную тэму, арганізаваным Таварыствам заахвочваньня мастацтваў(pl) у Варшаве[2][3].
Аўтарская копія «Абароны Ольштына», намаляваная мастаком у 1912 годзе, была набыта Чэнстахоўскім музэем на аўкцыённым салёне «Rempex» у 1998 годзе[2].
Апісаньне
рэдагавацьУ палатно перадаўся моцны эмацыянальны тон п’есы Ў. Сыракомлі. Мастак узнаўляе гістарычныя падзеі XVІ ст.: Карлінскі меў восем сыноў, сем зь якіх памерлі альбо былі забітыя ў розных войнах. У 1587 годзе Каспар Карлінскі(pl) ўзначальвае абарону крэпасьці ў Ольштыне, якую аблажылі войскі аўстрыйскага эрцгерцага Максыміліяна Габсбурга, які прэтэндаваў на польскую карону пасьля сьмерці Стэфана Баторыя. Трагізм сытуацыі ў тым, што ворагі захапілі 6-гадовага сына галоўнага героя й, выставіўшы яго пад гарматныя стрэлы, патрабуюць здаць крэпасьць без бою. Карлінскі стаіць перад страшным жыцьцёвым выбарам[3].
Мастак прытрымліваецца ў карціне рэалістычных у цэлым выразных сродкаў: заўважаецца дакладнасьць у выявах пабудоў, старажытнай зброі, адзеньня. Але ў аснову жывапіснага сюжэта пакладзены рамантычны кантраст паміж зьнешне спакойнай, амаль манумэнтальнай фігурай Карлінскага й дынамікай іншых пэрсанажаў. Асабліва ярка-экспрэсыўны вобраз нададзены жонцы Карлінскага, якая на каленях моліць мужа[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Karol Nabiałek. Nowe spojrzenіe na bіografіę Kaspra Karlіńskіego herbu Ostoja (недаступная спасылка) Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ^ а б в г Muzeum Halіny Pośwіatowskіej Архівавана 6 сакавіка 2016. ІSBN 83-60128-10-3
- ^ а б в г д е Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 мая, 4-7 сьнеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.