Камянчанка
рака ў Беларусі
Камянча́нка — рака ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Абалянкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 46 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.
Камянчанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Галавачы |
Вусьце | Абалянка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 11 км |
Плошча басэйну | 46 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2 ‰ |
Пачынаецца за 0,6 км на поўнач ад вёскі Галавачы, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Адамава. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 10,5 км ад вытоку[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 192
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 192