АННА (гурт)
«АННА» — украінскі рок-гурт. Выконвае песьні ў стылі хардкор ды ню-мэтал.
АННА | |
Гурт «АННА» на фэстывалі «Руйнація VII» 18 красавіка 2010 года | |
Гады | 2002 — 2013, 2015 — |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Львоў, Украіна |
Мова | украінская |
Жанр | хардкор, ню-мэтал |
Выдавец | ІншаМузика |
Удзельнікі | Віктор Навасёлаў — вакал Сяргей Нестэрэнка — гітара Юры Падцаркоўны — гітара Міхал Сала — бас-гітара Вадзім Баюк — бубны Віктор Жыркоў - праграмаваньне, сэмплы |
myspace.com/annalviv |
Гісторыя
рэдагаваць2002-2003 Заснаваньне і пачатак дзейснасьці
рэдагавацьГурт быў заснаваны 12 кастрычніка 2002 году ў Львове вакалістам Віктарам Навасёлавым ды гітарыстам Юрыем Падцаркоўным, якія да таго гралі ў гурце «Misery», але вырашылі тварыць зусім навую музыку. Потым да хлопцаў далучыліся басіст Міхал Сала і ўдарнік Вадзім Баюк. Пасьля чатырох месяцаў рэпэтыцый гурт даў свой першы канцэрт у львоўскім клюбе «Фіра» 1 студзеня 2003 году, потым была некалькі канцэртаў у Заходняй Украіне, на якіх хлопцы вырашылі запісаць сваё першае дэма.
2003-2006 «Проба»
рэдагавацьЎлетку 2003 году ўдзельнікі «АННЫ» заселі ў студыі ды запісалі дэма-альбом «Проба». Але, на жаль, гэты альбом так ніколі і не выдаваўся з-за нездавальняючай якасьці запісу. Але гэтае дэма можна знайсьці на прасторах сусьветнае мярэжы. Ўзімку 2004 году да гурту далучыўся гітарыст Сяргей Нестэрэнка, які раней граў у гурце «Bazooka Band». З прыходам Сяргея музыка гурту вельмі зьмянілася.
Запісаўшы песьні «Яма» і «Ніж» і згуляўшы ўпяць некалькі канцэртаў, гурт зноў стаў квартэтам — яго з творчых меркаваньняў пакінуў Юры Падцаркоўны. Але «АННА» не спыніла існаваньня. Наадварот, гурт меў удзел у вядомых фэстывалях: «Перлини Сезону-2004», «Інший Вимір-2004», на якім дзьве песьні гурту былі запісаны на фэстывальны зборнік; «Нівроку-2004», «Рок-Вибух 2004» ды некалькі сольных канцэртаў.
Ў 2005 годзе ў «АННУ» павяртаецца Юры Падцаркоўны, і гурт вырашаецца на запіс міні-альбому.
2006-2008 «Сприймай Мене» (бел. «Ўспрымай Мяне»)
рэдагавацьМіні-альбом «Сприймай Мене» зьмяшчаў у сабе песьні розных пэрыядаў і канцэртныя запісы. «Ўспрымай Мяне» распаўсюджваўся самімі музыкантамі і, нягледзячы на малы наклад, назаўсёды застаўся ў Інтэрнэце.
Гурт працягвае актыўную канцэртнаю дзейснасьць, але дзейсна паваротным момантам яго гісторыі стаў фэстываль «Тарас Бульба-2006», на якім хлопцы перамаглі ўсіх «канкурэнтаў» ды атрымалі права на запіс альбома.
2008-2010 «Карматреш» (бел. «Карматрэш»)
рэдагавацьЗапіс пачаўся па вясьне 2007 году на студыі «Тарас Бульба Продакшн» у Кіеве. Гукарэжысэрам стаў гітарыст гурту ТОЛ Сяргей «KNOB» Любінскі, а барабанныя партыі запісваў вакаліст ТОЛа Васіль «Prozorowww» Переверзеў, вядомы сваёй барабаннай работай з гуртамі «Dollheads», «Аероплан», «Вхід У Змінному Взутті». Ён адменна выканаў пастаўленую задачу і нават засьпяваў у дзьвюх песьнях. Штатны барабаншчык Вадзім Баюк ня змог прыняць удзел у запісе з «тэхнічных» прычын. Ў гэтым жа годзе прад’юсэрам гурту стаў Улад Ляшэнка, адзін з заснавальнікаў лэйблу «ІншаМузика» (бел. «ІншаяМузыка»), які таксама прад’юсуе гурты ТОЛ, ПНД, МегаМасс, ТонкаяКраснаяНить.
Нарэшце вясной 2008 году дэбютны студыйны альбом пад яскравай назвай «Карматреш» быў прадстаўлены шырокай публіцы. Выпускаўся ды распаўсюджваўся альбом альтэрнатыўным лэйблам «ІншаМузика».
Ў падтрымку тура гурт вырушыў у тур, зь якім наведаў 20 гарадоў Украіны. Ён атрымаў назву «Карматреш Тур». Дзевяць канцэртаў былі адыграны з хлопцамі з гурту ТОЛ.
Напрыканцы тура гурт з асобных прычын пакідае барабаншчык Вадзім Баюк, і на яго месца хутка прыходзіць малады й пэрспэктыўны ўдарнік івана-франкоўскага гурту «Underground Dimension» Віктор Галюк, зь якім была сыграна першы канцэрт 18 траўня 2009 году ў Хмяльніцкім. З Віктарам Галюком быў запісаны самотнік «Карматреш».
Ў туры была зьнятае DVD «КАРМА.ТРЕШ.ТУР» разам з гуртам ТОЛ, якае было прэзэнтаванае ў 2009 годзе.
Але новы ўдарнік не прыжыўся ў калектыве, і на яго месца павяртаецца стары ды правераны Вадзім Баюк; зь ім у якасьці ўдарніка ў падтрымку дэбютнага DVD «АННА» зноў вырушае ў тур, зь якім наведае 13 гарадоў Украіны і які працягваецца ад 27 сакавіка да 25 красавіка 2009 году.
27 ліпеня былі завершаны здымкі кліпа на самотнік «Карматреш», і ўжо ў верасьні 2009 году ён быў прадстаўлены публіцы ў Інтэрнэце. Гэтае відэа выклікала вялікую цікаўнасьць у прыхільнікаў «АННЫ» ды проста ў аматараў якаснай цяжкай музыкі.
Тады ж гурт пачаў запіс новага студыйнага альбома, які тады яшчэ ня меў назвы…
2010- «Срібна Змія» (бел. «Срэбная Зьмяя»)
рэдагаваць30 студзеня 2010 году «АННА» правела сольны канцэрт у Кіеве, пасьля якога засела ў студыі запісваць «Срэбную Зьмяю». Запіс працягваўся да 5 ліпеня 2010 году, і 12 ліпеня хлопцы вырашылі азнаёміць прыхільнікаў з альбомам да яго прэзэнтацыі на дысках: зь таго дня кожнага панядзелка працягам васьмі тыдняў гурт выкладаў на свой MySpace песьні з будучага альбома.
11 жніўня на прасторах Інтэрнэта быў прадстаўлены новы кліп на песьню «Гра з Богом» (бел. «Гульня з Богам»), які зьняў рэжысэр Аляксандр Дзенісенка зь яго камандай. Нягледзячы на высокую якасьць відэа, ён ня быў узяты ў ратацыю ні на адзін з тэлеканалаў з-за сваёй нефарматнасьці.
24 верасьня пачаліся продажы дыскаў у Львове, і зараз музы́кі рыхтуюцца да ўсеўкраінскага тура ў падтрымку новай кружэлцы. Ў плянах гурту — здымкі яшчэ адной песьні.
Дыскаграфія
рэдагаваць- «Проба» (2003) (не выдаваўся)
- «Ўспрымай Мяне» (2006) (міні-альбом)
- «Карматрэш» (2008)
- «Карматрэш» (самотнік) (2008)
- «Срэбная зьмяя» (2010)
Фэстывалі, ў якіх «АННА» мала ўдзел
рэдагаваць- «Курок»
- «Перлини Сезону»
- «Нівроку»
- «Рок-Вибух»
- «Літо у Скольмо»
- «Руйнація»
- ««Тарас Бульба»»
- «Metal Heads Mission»
- «Big Alternative Gig» ды шмат іншых.