Ўільям Морыс
Ўільям Морыс (па-ангельску: William Morris; 24 сакавіка 1834, Ўолтэмстаў — 3 кастрычніка 1896 году, Лёндан) — ангельскі мастак, пісьменьнік, тэарэтык мастацтва, грамадзкі дзяяч.
Ўільям Морыс | |
Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1834[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 3 кастрычніка 1896[1][2][3][…] (62 гады) |
Месца сьмерці |
|
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар, паэт, дызайнэр, графічны дызайнэр, маляр, пісьменьнік навуковай фантастыкі, палітык, ілюстратар, празаік, артыст, рамесьнік, сацыяльны рэфарматар, каліграфіст |
Жанры | дэкаратыўнае мастацтва[d][10] |
Плынь | Arts and Crafts movement[d] і сымбалізм[11] |
Сайт | williammorrissociety.org (анг.) |
Біяграфія
рэдагавацьВучыўся ў Оксфардзкім унівэрсытэце з 1853 па 1856 гады. 3 1856 году працаваў у архітэктурнай майстэрні Джорджа Эдмунда Стрыта ў Лёндане. У 1857—1862 гадах займаўся жывапісам.
3 1860-х гадоў пад уплывам ідэяў прэрафаэлітаў, як то Томаса Карлайла і Джона Раскіна, выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасьці проціпастаўляючы народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасьць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхаваньня і пераўвасабленьня грамадзтва. У 1861—1862 гадах заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканінаў, мэталічных вырабаў, вітражоў, шпалераў, вышывак і іншага), у 1890—1891 гады стварыў Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы ягоных майстэрняў, афармленьне інтэр’ераў і кнігаў вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацыяў на ўзор сярэднявечнага мастацтва. Творчасьць Морыса папярэднічала ўзьнікненьню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструяваньня.
Імкненьне да сярэдневячных матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласьціва і для ягонай літаратурнай творчасьці. Ён склаў паэмы «Абарона Гінэўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—1870), аповесьць «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Зьвесткі неадкуль, або Эпоха шчасьця» (1891).
-
«La Belle Iseult», 1858
-
Шпалеры зь лісьцевым арнамэнтам паводле дызайну Ўільяма Морыса, 1875
-
Фрагмэнт габэлена «Дзяцел» («Woodpecker») паводле дызайну Ўільяма Морыса, 1885
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б William Morris (нід.)
- ^ а б William Morris // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б William Morris // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Моррис Уильям // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б The Fine Art Archive
- ^ а б http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1473-morris-william
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ RKDartists (нід.)
- ^ Cassou J., Brunel P., Claudon F., Pillement G., Richard L. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
Літаратура
рэдагаваць- Морыс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вітражы (анг.)