Томас Карлайл (па-ангельску: Thomas Carlyle; 4 сьнежня 1795, Эклефэган — 5 лютага 1881, Лёндан) — брытанскіпісьменьнік, гісторык і філёзаф шатляндзкага паходжаньня, аўтар шматтомных сачыненьняў «Француская рэвалюцыя» (1837), «Героі, шанаваньне герояў і гераічнае ў гісторыі» (1841), «Гісторыя жыцьця Фрыдрыха II Прускага» (1858—1865). Вызнаваў рамантычны «культ герояў» — выключных асобаў накшталт Напалеона, якія сваімі ўчынкамі зьдзяйсьняюць боскае наканаваньне і рухаюць чалавецтва наперад, узвышаючыся над натоўпам абмежаваных абывацеляў. Вядомы таксама як адзін з бліскучых стылістаў віктарыянскай эпохі.