Івенка

рака ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Іўянка»)

Іве́нка, Іўя́нка — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.

Рака
Івенка
лац. Ivienka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Урцішкаў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 111 км²
Нахіл воднай паверхні 1,8 ‰

На рацэ стаіць места Іўе.

Пачынаецца каля вёскі Ўрцішкаў, упадае ў Нёман на поўдні ад вёскі Збойску. На працягу 10,5 км каналізаваная (ад места Іўя да вусьця). На паўночнай ускраіне Іўя стварылі сажалку (0,44 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 182.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1