Істок (гміна Дубічы Царкоўныя)
Істо́к (па-польску: Istok, па-падляску: Istôk[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Істок | |
польск. Istok | |
Мясцовая назва: | Istôk |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Насельніцтва: | 89 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′51″ пн. ш. 23°28′58″ у. д. / 52.66417° пн. ш. 23.48278° у. д.Каардынаты: 52°39′51″ пн. ш. 23°28′58″ у. д. / 52.66417° пн. ш. 23.48278° у. д. |
Істок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 685.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьІсток быў створаны каля 1570 году па намаганьнях Астафія Халецкага ў межах бельскага стараства. Да 1631 году мясцовыя мужыкі прыналежалі да прыходу ў Старым Беразове, а пасьля перайшлі да старакорнінскага прыходу[4]. У міжваенны пэрыяд Істок прыналежаў да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 140 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 112 запісаныя былі палякамі, а толькі 28 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Істок быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Istôk svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
- ^ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
- ^ Карыціска Дрэва і сакрум. Падляскі культурны шлях Праверана 3 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.