Іса Мунаеў
Іса Мунаеў (20 траўня 1965, с. Яндзі Ачхой-Мартанаўскага раёну, цяпер Чачэнская рэспубліка, Паўночна-Каўкаская фэдэральная акруга, Расея — 1 лютага 2015, бліз Дэбальцава, Украіна) — чачэнскі вайсковы дзяяч. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім змаганьні за незалежнасьць ад Расеі. Вядома, што Мунаеў быў на службе ў ДАІ. У 1999 годзе Аслан Масхадаў назначыў яго начальнікам ўсіх аддзелаў у месьце Грозны. Пад час баёў за Грозны ў 2000 годзе І. Мунаеў займаўся падрываў расейскія машыны й тэхніку, забіваў расейскіх ваяроў. Пасьля адступленьня чачэнскага войска з Грознага Іса Мунаеў быў прызначаны начальнікам паўднёва-ўсходняга кірунку. Гэтую пасаду займаў да 2001 году. Затым вярнуўся ў Грозны, дзе займаўся нападамі на расейскія войскі з засады (падрывы машынных паяздоў, забойствы пешых вайскоўцаў пасярод дня на вуліцы), каб напалохаць расейскіх вайскоўцаў, або прымусіць іх да лютасьцю адносна мясцовага насельніцтва.
Іса Ах’ядавіч Мунаеў чач. Мунаев Iиса Ахьядович | |
20 траўня 1965 — 1 лютага 2015 | |
Месца нараджэньня | сяло Яндзі(ce), Ачхой-Мартанаўскі раён, Чачэна-Інгуская АССР, Расейская СФСР, СССР |
---|---|
Месца сьмерці | Дэбальцава, Украіна |
Прыналежнасьць | Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя |
Род войскаў | польныя войскі |
Гады службы | з 1991 па 2015 г |
Званьне | брыгадны генэрал |
Камандаваў | камэндант Джахару (1999—2000), начальнік Паўднёва-заходняга фронту (2000—2001) |
Бітвы/войны | Першая і другая расейска-чачэнскія войны, вайна на ўсходзе Ўкраіны |
Узнагароды | Ордэны «Чэсьць народу», «Герой народу» і «Абаронца Айчыны» |
У другую расейска-чачэнскую вайну страціў 6 сваякоў. Расейскія вайскоўцы забілі яго дачку ва ўзросьце году і 7 месяцаў, сястру 1964 г. н. і 70-гадовага паралізаванага бацьку. Таксама расейскія жаўнеры забілі бацьку жонкі за нявыдачу месцазнаходжаньня яго сям’і. Сярод сваякоў жонкі таксама аднаго брата забілі, другога выкралі.
У 2007 г. яго вывезьлі з Чачэніі ў Данію на лячэньне цяжкага раненьня. У жніўні 2014 г. узначаліў міжнародны міратворчы батальён імя Джахара Дудаева ў складзе Ўзброеных сілаў Украіны, што ўзяў удзел у адбіцьці расейскага ўварваньня на ўсход Украіны[1].
1 лютага 2015 году загінуў падчас баёў за Дэбальцава.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аркадзь Несьцярэнка. Эксклюзіўнае інтэрвію: «Белсат» сустрэўся на Данбасе з былым камэндантам Грознага // Белсат, 23 кастрычніка 2014 г. Праверана 26 кастрычніка 2014 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |