Пляхоўка

рака ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Ісы (басэйн ракі Нёману)

Пляхо́ўка (Гляхо́ўка) — рака ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Ісы (басэйн ракі Нёману).

Рака
Пляхоўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Серабрышча
Вусьце Іса
Краіны басэйну рака Нёман
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 110 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Дукрава, цячэ на паўднёва-заходняй ускраіне Наваградзкага ўзвышша, упадае ў Ісу на паўднёвым усходзе ад вёскі Дзераўная. Рэчышча каналізаванае. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў, у вярхоўі вядуцца торфараспрацоўкі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 293