Ірына Міха́йлаўна Хадарэ́нка, сапр. Шумская (нар. 19 чэрвеня 1976, Менск) — беларуская паэтка, перакладчык, публіцыст, культуроляг, грамадзкая дзяячка.

Ірына Хадарэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 19 чэрвеня 1976(1976-06-19) (48 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыстка, паэтка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1989 — цяпер
Мова беларуская мова

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Мае музычную адукацыю па клясе фартэпіяна. Скончыла БДЭУ ў 1997 годзе, потым асьпірантуру (2000) і дактарантуру (2014) Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. З 2000 да 2016 гады працавала выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў; мае званьне прафэсара. У 2002 пасьпяхова абараніла кандыдацкую дысэртацыю па спэцыяльнасьці «тэорыя і гісторыя культуры». Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім унівэрсытэтах. Навучалася ў Гарвардзкім унівэрсытэце. У 2016 годзе пераехала ў Нью-Ёрк. Узначальвае Беларускую Асьветніцкую Лігу Амэрыкі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 2000 году, беларускага ПЭН-цэнтру з 2011 году. Стыпэндыятка праграмы «Gaude Polonia» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).

Творчасьць

рэдагаваць

З 1989 году рэгулярна выступае ў рэспубліканскім друку. Перакладае з польскай і расейскай моваў. Зьяўляецца аўтарам шматлікіх публікацыяў у навуковых і пэрыядычных айчынных выданьнях, таксама друкавалася ў «Беларускім дайджэсце», альманаху "Беларус" (ЗША) і літаратурна-аналітычным часопісе «Сакавік» (Канада)[1].

Яе творы былі перакладзены на расейскую, украінскую, польскую, ангельскую, нямецкую мовы[2][3].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Лябірынты душы» («Першацвет», 1996) — кніга паэзіі;
  • «Чорная ружа» («Мастацкая літаратура», 1998) — кніга паэзіі;
  • «Танцы на шкле», («Белы вецер», 1999) — кніга паэзіі і прозы;
  • «Сьвядомаграфія» («Кнігазбор», 2012) — кніга паэзіі;
  • «Музыкальное творчество как социокультурное явление» (БНТУ, 2002) — манаграфія;
  • «Музыка ў кантэксьце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяньня» («Медысонт», 2011) — манаграфія;
  • «Мечыслаў Карловіч. Забыты беларускі геній» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданьне;
  • «Ян Чачот. Руплівы філамат» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданьне;
  • «Ян Баршчэўскі. Зьбіральнік народных легенд і паданьняў» («Харвест», 2015) — навукова-папулярнае выданьне;
  • «Шедевры нашей старины» («Харвест», 2014) — навукова-папулярнае выданьне;
  • «Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets» (Belarusian History & Culture Institute, 2015) — навукова-папулярнае выданьне.

Літаратура

рэдагаваць
  • Анталогія маладога верша. — Мн.: Ураджай, 2001. — 351 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць