Інва Мула
Інва Мула (па-альбанску: Inva Mula; нар. 27 чэрвеня 1963 г., Тырана, Альбанія) — альбанская опэрная сьпявачка (лірычнае сапрана).
Інва Мула | |
па-альбанску: Inva Mula | |
Дата нараджэньня | 27 чэрвеня 1963[1][2] (61 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | опэрная сьпявачка, лірычнае сапрана |
Жанры | опэра і клясычная музыка |
Вакал | лірычнае сапрана[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Сайт | inva-mula.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСьпяваць пачала ў хоры Парыскай опэры, а потым выспупала як салістка. У 1987 годзе перамагла на конкурсе Cantante d'Albania ў Тыране, ў 1988 годзе на Міжнародным конкурсе імя Джорджэ Энеску ў Бухарэсьце, а ў 1992 годзе перамагла на конкурсе Butterfly (Матылёк) у Барсэлёне.
У 1993 годзе яна атрымала ўзнагароду на першым міжнародным конкурсе опэрных сьпевакоў «Апэралія» (Operalia) заснаваным Пласіда Дамінга ў Парыжы. У сувязі з гэтай падзеяй быў выпушчаны дыск канцэрту. У гэтым жа годзе прымала ўдзел у розных канцэртах з гэтым вядомым тэнарам у тэатры Опэра Бастыліі ў Парыжы, на фэстывалі Europalia Mexico ў Брусэлі, пазьней у Мюнхэне і ў Осла.
У 1996 годзе ўдзельнічала ў опэры Люіджы Керубіні «Медэя» (запісана для ТБ) у Камп'ене, Францыя. У 1998 годзе яна зьвярнулася да опэеры Жоржа Бізэ «Пэрцкая прыгажуня» (выпушчаны дыск, запіс для ТБ, у Японіі выпушчаны DVD).
У 1997 годзе ў фільме «Пяты элемэнт» агучыла ролю сьпявачкі Панны Плавалагуны. Пасьля гэтага запісала опэру Пучыні «Ластаўка» з Анжэлай Георгіў для EMI. Для сцэнічнай пастаноўкі 2005 пераняла ад Анжэлы Георгіу галоўную ролю Магды ў пастаноўках у Тулузе і Парыжы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Inva Mula // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #128944560 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІнва Мула — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў