Яроміна (Гомельская вобласьць)
Яро́міна[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Яромінскага сельсавету. Насельніцтва 6094 чал. (2004), першая велічынёй у вобласьці.
Яроміна | |
Першыя згадкі: | 1772 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Яромінскі |
Насельніцтва: | 6094 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 232 |
Паштовы індэкс: | 247016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′53″ пн. ш. 30°56′19″ у. д. / 52.51472° пн. ш. 30.93861° у. д.Каардынаты: 52°30′53″ пн. ш. 30°56′19″ у. д. / 52.51472° пн. ш. 30.93861° у. д. |
± Яроміна | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Гомелю, на аўтадарозе Доўск — Гомель, чыгуначная станцыя.
На захадзе мэліярацыйны канал злучаецца з ракой Рандоўкай (прыток Узы).
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1795 року дзейнічала царква. Абшарнікі Краінскі-Карвін і Багданаў мелі тут у 1840 року 475 дзесяцінаў зямлі і піцейны дом. У 1850 року непадалёк прайшла шаша Пецярбург — Кіеў. Пасьля будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі ў 1873 року запрацавала чыгуначная станцыя. У 1885 року дзейнічалі хлебазапасная крама, вінная крама, млын. У 1889 року збудаваная драўляная Пакроўская царква, у народнай вучэльні атрымлівалі адукацыю 46 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак, а ў 1902 року, адпаведна, 89 і 33. У 1897 року дзейнічала царкву, працавалі школа ды карчма. У 1897 року ў Пакалюбіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1908 року побач знаходзілася 3 фальваркі.
У 1926 року дзейнічалі паштовы пункт, 2 школы. Побач знаходзіліся хутары.
З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Яромінскага сельсавету Гомельскага раёну Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці.
У 1929 року ў вёсцы працавалі сталярная і шорная майстэрні, нафтавы млын, гамарня. У 1933 року разьмясьцілася дзялянка Гомельскай МТС.
У склад Яромінскага сельсавету да 1962 року ўваходзілі пасёлкі Высокае і Новы, да 1997 року Новае жыцьцё, да якога ў 1962 року быў далучаны пасёлак Высокае. Усе гэтыя населеныя пункты ў наш час не існуюць.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1868 — 151 двор, 526 жыхароў
- 1885 — 158 двароў, 870 жыхароў
- 1897 — 229 двароў, 1221 жыхар (паводле перапісу)
- 1908 — 232 двары, 1687 жыхароў
- 1926 — 390 двароў, 2008 жыхароў
- 1959 — 3215 жыхароў (паводле перапісу)
- 1999 — 5988 жыхароў
- 2004 — 2048 двароў, 6094 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы знаходзяцца камбінат побытавага абслугоўваньня, «Аграпрамтэхніка», «Сельгасхімія», прадпрыемства па вырабе пенапласту ТАА «Билдопт», абласная станцыя аховы расьліннага сьвету, сярэдняя і музычная школы, экспэрымэнтальны культурна-спартовы цэнтар, дом культуры, 2 бібліятэкі, амбуляторыя, дзіцячыя ясьлі і сад, аптэка, аддзяленьне сувязі, кавярня, 4 крамы, лазьня.
З 1927 року ў вёсцы існуе ансамбль песьні і скокаў «Колас», якому ў 1969 року прысвоена званьне народнага.
Забудова
рэдагавацьУ вёсцы 2048 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з 2 частак падзеленых невялікім вадасховішчам. Забудова двухбаковая, хаты драўляныя і цагляныя, пераважна аднапавярховыя, сядзібнага тыпу.
Вуліцы
рэдагаваць- Васільева
- Вішнёвая
- Вакзальная
- Усходняя
- Чыгуначны завулак
- Заводзкая
- Заходняя
- Зубарава
- Клюбная
- Камарова
- Камуністычная
- Камсамольская
- Лясная
- Лінейная
- Ліпавая
- Моладзевая
- Новая
- Азёрная
- Кастрычніцкая
- Кастрычніцкі завулак
- Першамайская
- Піянэрская
- Перамогі
- Палявая
- Садовая
- Сьветлая
- Савецкая
- Сурганава
- Хаванскага
- Чкалава
- Школьная
- Юбілейная
- Юнацкасьці
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.