Ільля Летаў

беларускі хакеіст

Ільля́ Ле́таў (нар. 27 сакавіка 1995 году) — беларускі хакеіст, абаронца «Нёману». Сын вядомага беларускага хакеіста Яўгена Летава.

Ільля Летаў
Грамадзянства
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1995(1995-03-27)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Нёман
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2015 — цяпер

Кар’ера рэдагаваць

Займаўся хакеем у розных спартовых школах. Дэбютаваў у салігорскім «Шахцёры» ў кастрычніку 2015 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёману»[4]. У 2017 годзе абаронца поруч зь яшчэ трыма хакеістамі «Шахцёра» быў абменены ў «Дынама-Маладэчна» на Сяргея Станкевіча[5]. Наступныя некалькі сэзонаў абаронца кожны год зьмяняў клюбы, пасьпеўшы яшчэ згуляць у складзе «Гомлю» і «Мэталюргу» Пасьля таго, як ягоны бацька ачоліў гарадзенскі «Нёман» у траўні 2022 году, Летаў быў запрошаны ў клюб[6].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць