Ілгут (Ілгуць, Ілгот) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Illgut
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hilt + Guta
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ілгуць, Ілгот
Зьвязаныя імёны Guthildis
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ілгут»

Паходжаньне

рэдагаваць

Ільгут або Гілтгуда (Illgut, Hiltgudis[1]) і Гутгільда (Guthildis) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гілд- (-ілт-, -гелт-) (імёны ліцьвінаў Гільцін, Ілбуць, Гільтэр; германскія імёны Hiltin, Ilbuth, Hilder) паходзіць ад германскага hildiō 'бой'[3], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[4], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матей Балтромеевичъ Илкгутъ (1567 год)[6]; въ томъ селе Видюнскахъ поступленыхъ волокъ десеть, то есть: Шимель а Матей Илкгатевичи волока одна у нихъ воловъ шесть, кони трое (13 студзеня 1594 году)[7]; Marcela Iłguć (1843 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

Ілгутовічы гербу Астоя[10] — літоўскі шляхецкі род[11].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 130.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 250, 662.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 103.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
  6. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 559.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 478.
  8. ^ Hoduciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  9. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 153.
  10. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 159.
  11. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на І, Згуртаваньне беларускай шляхты