Гільтэр — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Hilder
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Hilto + Heri
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Erhilt
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гільтэр»

Паходжаньне

рэдагаваць

Гілдэр (Hilder) і Ергілт (Erhilt) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гілд- (-ілт-, -гелт-) (імёны ліцьвінаў Гільцін, Ілбуць, Ілгут; германскія імёны Hiltin, Ilbuth, Illgut) паходзіць ад германскага hildiō 'бой'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Носьбіты

рэдагаваць

Гільтэры (Hilter) гербу Даліва — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[6].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 773, 831.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 103.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 72.