Ігнацы Дашынскі
Ігна́цы Дашы́нскі (па-польску: Ignacy Ewaryst Daszyński; 26 кастрычніка 1866, Збараж, цяпер Збараскі раён, Тарнопальская вобласьць, Украіна — 31 кастрычніка 1936, в. Быстра каля г. Бельска-Бяла, цяпер Сылескае ваяводзтва Польшча) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Змагар за незалежнасьць Польшчы.
Палітычная і дзяржаўная дзейнасьць
рэдагавацьАдзін з арганізатараў Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі, пазьней Польскай сацыялістычнай партыі. Лідар ПСДП.
У 1897 і 1900 гадах быў паслом (дэпутатам) аўстрыйскага дзяржаўнай рады.
У лістападзе 1918 г. стаў прэм’ер-міністрам Часовага Народнага ўраду, абвешчанай у Любліне Польскай Рэспублікі.
Пасьля ваеннага перавароту і прыходу да ўлады падчас травеньскага перавароту 1926 г. перайшоў у апазыцыю да Юзэфа Пілсудзкага.
У 1922—1927 г. займаў пасаду віцэ-маршалка, а ў 1928—1930 г. — маршалка ніжняй палаты Нацыянальнай Асамблеі — Сэйму Рэспублікі Польшча.
Памёр у 1936 г. і пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.
Ганаровы грамадзянін Радаму. За літаратурна-публіцыстычную дзейнасьць ўзнагароджаны «Залатымі акадэмічнымі ляўрамі» Польскай акадэміі літаратуры ў 1935 г.
Выбраная бібліяграфія
рэдагавацьАўтар шэрагу артыкулаў і публікацыяў, у тым ліку па пытаньнях палітыкі, дзяржаўнага будаўніцтва Польшчы і ўзаемаадносін з Расеяй.
- Szlachetczyzna i odrodzenie Galicji, 1899;
- O formach rządu. Szkic socjologiczny, 1902;
- Polityka proletariatu. Kilka uwag o taktyce rewolucji w Polsce, 1907;
- Mowa o sprawie polsko-ruskiej, wygłoszona w Izbie Posłów d. 21 maja 1908 r., 1908;
- Cztery lata wojny. Szkice z dziejów polityki Polskiej Partii Socjalistycznej Galicji i Śląska, 1918;
- Z burzliwej doby. Mowy sejmowe wygłoszone w czasie od października 1918 do sierpnia 1919 roku, 1920;
- Wielki człowiek w Polsce. Szkic polityczno-psychologiczny, 1925;
- Pamiętniki, tom I Kraków 1925, tom II 1926;
- Sejm, rząd, król, dyktator, 1926;
- W obronie praw przedstawicielstwa ludowego. Przemówienie sejmowe tow. Daszyńskiego, 1926;
- W pierwszą rocznicę przewrotu majowego 1927;
- Czy socjaliści moga uznać dyktaturę proletariatu, 1927.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІгнацы Дашынскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў