Ігар Кастэнка

украінскі журналіст, вікіпэдыст

І́гар І́гаравіч Кастэ́нка (па-ўкраінску: І́гор І́горович Косте́нко; 31 сьнежня 1991, Зубрэц — 20 лютага 2014, Кіеў) — украінскі журналіст, студэнт-географ, актывіст Эўрамайдану, украінскі вікіпэдыст. Загінуў падчас супрацьстаяньня на вуліцы Інстытуцкай. Герой Украіны.

Ігар Кастэнка
І́гор Косте́нко
Род дзейнасьці журналіст, студэнт-географ
Дата нараджэньня 31 сьнежня 1991
Месца нараджэньня Зубрэц
Дата сьмерці 20 лютага 2014
Месца сьмерці Кіеў
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Грамадзянства Сьцяг Украіны Украіна
Месца вучобы
Занятак журналіст, вікімэдыст, актывіст
Узнагароды
Ордэн Залатая Зорка
Ордэн Залатая Зорка

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Зубрэц Бучацкага раёну Тарнопальскай вобласьці. Бацькі хлопца былі на заробках у Санкт-Пецярбургу, таму хлопец рос з бабуляю і дзядуляю[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Працаваў журналістам інтэрнэт-выданьня «Спортаналітика»[2]. Быў ініцыятарам стварэньня ўкраінскамоўнага спартовага інтэрнэт-выданьня allsport24.com, зьяўленьне якога затрымалася праз занятасьць Ігара ды іншую яго творчасьць на Эўрамайдане, і які быў цалкам запушчаны ўжо пасьля яго сьмерці[3].

Быў актыўным рэдактарам украінскай Вікіпэдыі[4] (пісаў пад нікам Ig2000). За два з паловаю гады ўдзелу стварыў больш 280 артыкулаў, зрабіў больш за 1600 рэдагаваньняў. Адзін з напісаных артыкулаў атрымаў статус «добры». Таксама прымаў удзел у прасоўваньні Вікіпэдыі ў сацыяльных сетках, праз якія намагаўся прыцягнуць новых удзельнікаў[5].

Займаўся спортам, акрамя футболу, быў заўзятарам львоўскіх «Карпат»[6]. Марыў пра сям’ю, хацеў заснаваць сваю электрастанцыю[7].

На Майдане

рэдагаваць

Зь першых дзён прымаў актыўны ўдзел ў падзеях Эўрамайдану, неаднаразова езьдзіў у Кіеў. Быў там у ноч на 30 лістапада 2013 году, калі студэнтаў жорстка разагнаў «Бэркут». Апошні раз паехаў на кіеўскую плошчу ўвечары 18 лютага 2014 году, і разам зь іншымі пачаў дапамагаць адбудоўваць барыкады.

 
Пабрацімы выносяць цела Ігара Кастэнкі ад Кастрычніцкага палацу

Ранкам 20 лютага Ігара забілі падчас супрацьстаяньня. Яго цела знайшлі каля Кастрычніцкага палацу на вуліцы Інстытуцкай. У Ігара патрапіла дзьве кулі: адна — у галаву, а другая — у грудзі[8]. Акрамя гэтага ў яго былі пераламаныя ногі[9].

Глядзіце таксама

рэдагаваць