Украінская Вікіпэдыя

Украі́нская Вікіпэ́дыя (па-ўкраінску: Українська Вікіпедія) — разьдзел Вікіпэдыі на ўкраінскай мове, заснаваны 30 студзеня 2004 году. 14-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце. Сёньня ўкраінскі разьдзел зьмяшчае 1 355 185 артыкулаў.

Украі́нская Вікіпэ́дыя
Слоган Вольная энцыкляпэдыя
Тып энцыкляпэдыя
Даступныя мовы украінская
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Пачатак працы 30 студзеня 2004 (20 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя ёсьць, задарма, неабавязкова
Прыбытак няма
Актуальны стан дзейны
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ
uk.wikipedia.org

Першыя зафіксаваныя спробы стварэньня артыкула датуюцца 26 студзеня 2004 году. Тады незарэгістраваны ўдзельнік увёў «uk:Географя» (арыгінальная артаграфія захаваная).[1] Частка запісаў у базе зьвестак з 27 сьнежня 2003 году па 26 студзеня 2004 году страчаная. Такім чынам ёсьць імавернасьць, што «першыя спробы» былі значна раней. Першы артыкул — «атам», альбо па-ўкраінску «атом» быў створаны 30 студзеня 2004 году ўдзельнікам зь Японіі. Празь ня многім болей як тры месяцы, 4 красавіка 2004 году, была афіцыйна актываваная ўкраінская частка Вікіпэдыі. Колькасьць артыкулаў на той момант складала ўжо 1000.

  • 10 кастрычніка 2007 году было зафіксавана мільённае рэдагаваньне.
  • 17 лютага 2008 году зарэгістраваны 10 000 удзельнік.
  • 28 сакавіка 2008 году быў напісаны 100 000 артыкул.
  • 11 лістапада 2008 год — двухмільённае рэдагаваньне.
  • 29 жніўня 2009 году — трохмільённае рэдагаваньне.

5 чэрвеня 2011 году ўкраінская Вікіпэдыя абагнала кітайскую па якасьці істотных артыкулаў, якія павінны быць ва ўсіх Вікіпэдыях і заняла 8 месца. Увосень 2011 году ўкраінская Вікіпэдыя выйшла на 7 месца па якасьці істотных артыкулаў, абагнаўшы італьянскую Вікіпэдыю.

  • 7 ліпеня 2011 году ўкраінская Вікіпэдыя пераадолела рубеж у 300 000 артыкулаў. Тады яна была на 15 месцы пасьля нарвэскай Вікіпэдыі на мове букмол.
  • 31 жніўня 2011 году ўвечары ўкраінская Вікіпэдыя апярэдзіла нарвэскую Вікіпэдыю па колькасьці артыкулаў і заняла 14 месца.
  • 20 кастрычніка 2011 году колькасьць рэдагаваньняў дасягнула 8 000 000.
  • 26 кастрычніка 2011 году агульная колькасьць усіх старонак ва ўкраінскай Вікіпэдыі перавысіла 1 мільён.
  • 28 сьнежня 2011 году ўкраінская Вікіпэдыя пераадолела мяжу ў 350 тыс. артыкулаў і наблізілася да 13 Вікіпэдыі — каталёнскай — на адлегласьць у 8 тыс. артыкулаў.
  • 19 сьнежня 2011 году ўпершыню ва ўкраінскай Вікіпэдыі колькасьць актыўных удзельнікаў перавысіла 2000.
  • 21 лютага 2012 году ўкраінская Вікіпэдія па колькасьці артыкулаў пераўзышла каталёнскую, заняўшы 13 месца сярод усіх разьдзелаў Вікіпэдыі.
  • 7 сакавіка 2012 году колькасьць рэдагаваньняў дасягнула 9 000 000.
  • 14 сакавіка 2012 году Ўкраінская Вікіпэдія саступіла 13-ю пазыцыю віетнамскай Вікіпэдыі.
  • 22 ліпеня 2012 году колькасьць рэдагаваньняў дасягнула 10 000 000[2].
  • 20 верасьня 2012 году ўкраінская Вікіпэдыя пераадолела мяжу ў 400 тысячаў артыкулаў.
  • 9-10 ліпеня 2013 году сэбуанская і варайская Вікіпэдыі, скарыстаўшыся робазаліўкай, абышлі ўкраінамоўны праект.
  • 20 траўня 2014 году напісаны 500 000-ны артыкул.
  • 13 лістапада 2015 быў створаны 600 000-ы артыкул.
  • 4 красавіка 2017 году быў створаны 700 000-ы артыкул.
  • 11 ліпеня 2018 году быў створаны 800 000-ы артыкул.
  • 19 красавіка 2019 году быў створаны 900 000-ы артыкул.
  • 23 сакавіка 2020 году быў створаны 1 000 000-ы артыкул[3].


Большая частка ўсіх рэдагаваньняў украінскай Вікіпэдыі, каля 87%, робіцца з тэрыторыі Ўкраіны. Паводле зьвестак статыстычнага сэрвэра Вікіпэдыі у кастрычніку 2019 году было прагледжана 71,4 млн старонак. Украінская Вікіпэдыя належыць да тых разьдзелаў Вікіпэдыі, якія найболей хутка разьвіваюцца.

Ва Ўкраінскай Вікіпэдыі існуе вялікая колькасьць артыкулаў, прысьвечаных Беларусі.

Колькасьць артыкулаў ва ўкраінскай Вікіпэдыі вялікая дзякуючы ўлучэньню артыкулаў са старых энцыкляпэдыяў робатамі. Робаты загрузілі, напрыклад, тысячы артыкулаў аб астэроідах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць