Ігар Ганчаронак

беларускі фізык

Ігар Іванавіч Ганчаронак (нар. 1962, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі фізык.

Ігар Ганчаронак
Дата нараджэньня 15 красавіка 1962 (62 гады)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1984)
Занятак фізык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра нелінейная фізыка
Месца працы Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Вядомы як Распрацоўнік спосабаў кіраваньня палярызацыйна-спэктральнымі ўласьцівасьцямі лазэрнага выпрамяненьня
Навуковая ступень доктар навук
Узнагароды прэмія Саюза моладзі Беларусі (1993)

Аўтар навуковых працаў па нелінейнай фізыцы і кіраваньні ў грамадзкіх сыстэмах. Прапанаваў новыя спосабы кіраваньня сьвятлом, а таксама распрацаваў спосабы кіраваньня вышэйшай школай. Доктар фізыка-матэматычных навук (1997) і прафэсар (2001)[2]. Былы рэктар Інстытуту падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Уваходзіў у Беларускае таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Раду абароны дысэртацыяў пры Інстытуце эканомікі НАНБ.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе стаў працаваць. У 1993 годзе атрымаў прэмію Саюза моладзі Беларусі. У 1994 годзе стаў загаднікам катэдры Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы БДУ. Ад 2002 году заняў пасаду прарэктара Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. Напісаў навуковыя працы па нелінейнай палярызацыйнай оптыцы і спэктраскапіі. Абагульніў каварыянтныя мэтады Фёдара Фёдарава на выпадак нелінейных аптычных зьяваў. Прапанаваў спосабы кіраваньня палярызацыйна-спэктральнымі ўласьцівасьцямі лазэрнага выпрамяненьня. Распрацаваў праграмы перападрыхтоўкі ў галіне кіраваньня вышэйшай адукацыяй[3].

У 2008 годзе падпісаў ад імя Акадэміі кіраваньня пагадненьне са Школай плянаваньня пры Міністэрстве разьвіцьця Вэнэсуэлы[4]. На 2015 год быў кіраўніком Інстытуту кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіраваньня[5].

17 лістапада 2017 году на пасадзе рэктара Інстытуту падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапанаваў стварыць магістарскую праграму па трохвымерным друку ў адпаведнасьці зь 5-м прамысловым укладам. Таксама паведаміў, што ўсе магістарскія праграмы Інстытуту ўзгаднілі зь Міністэрствам адукацыі Беларусі для выкладаньня на ангельскай мове[6]. Пры гэтым ён згадаў, што ў магістратуры Інстытуту навучалі паводле 136 спэцыяльнасьцяў[7]. 22 чэрвеня 2018 году паведаміў пра набор на спэцыяльнасьць адытыўныя тэхналёгіі, якую ўлучылі ў Агульнадзяржаўны клясыфікатар паводле распрацоўкі акадэмікаў з БДУ. Пры гэтым згадаў: «Усе спэцыяльнасьці магістратуры пераводзім на ангельскую мову. І лекцыі з наступнага году будзем чытаць на ангельскай». Пры гэтым стварылі часопіс «Магістарскі весьнік» на беларускай, расейскай і ангельскай мовах, які быў першым у Беларусі выданьнем для вынікаў дасьледаваньня магістрантаў. У Інстытуце набіралі 120 чалавек на 9 спэцыяльнасьцяў: фізыка, хімія, біялёгія, грамадазнаўства, дастасоўная матэматыка і інфарматыка, машынабудаваньне і машыназнаўства, мастацтвазнаўства, эканоміка і кіраваньне народнай гаспадаркай. Урэшце, Ганчаронак згадаў, што звыш 80 % магістрантаў разьмеркавалі ў інстытуты і навукова-практычныя цэнтры НАНБ[8].

На 2023 год працаваў у БНТУ кіраўніком Беларуска-ўзбэцкага міжгаліновага інстытуту дастасоўных тэхнічных кваліфікацыяў[9]. Уваходзіў у Беларускае таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі[10]. Таксама ўваходзіў у Раду абароны дысэртацыяў пры Інстытуце эканомікі НАНБ[11].

  1. ^ Зьвязда (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 69 (27679). — С. 8. — ISSN 1990-763X
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 15 красавіка 2014. — № 69 (27679). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Ганчаронак Ігар // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 368. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
  4. ^ Ірына Трафілава. Каракас і Менск умацоўваюць стасункі // Голас Радзімы : газэта. — 10 красавіка 2008. — № 3086. — С. 1. — ISSN 0439-3619.
  5. ^ Адбылася змястоўная сустрэча прэзыдэнта Беларусі з прадстаўнікамі нацыянальных і замежных СМІ // Газэта «Беларусь сёньня», 14 красавіка 2015 г. Праверана 19 ліпеня 2023 г.
  6. ^ Адбылася змястоўная сустрэча прэзыдэнта Беларусі з прадстаўнікамі нацыянальных і замежных СМІ // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 лістапада 2017 г. Праверана 19 ліпеня 2023 г.
  7. ^ Надзея Нікалаева. Крэатыў плюс жыцьцёвыя сілы // Зьвязда. — 24 лістапада 2017. — № 227 (28591). — С. 1, 14.
  8. ^ Надзея Нікалаева. Цэнтар прыцягненьня // Зьвязда. — 23 чэрвеня 2018. — № 19 (28735). — С. 1, 2.
  9. ^ Кантакты Беларуска-ўзбэцкага міжгаліновага інстытуту дастасоўных тэхнічных кваліфікацыяў // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт, 2023 г. Праверана 19 ліпеня 2023 г.
  10. ^ Пра арганізацыю // Беларускае таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, 2023 г. Праверана 19 ліпеня 2023 г.
  11. ^ Рада абароны дысэртацяў // Інстытут эканомікі, 2023 г. Праверана 19 ліпеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць