Іван Сурта
Іва́н Заха́равіч Сурта (22 лістапада [ст. ст. 10 лістапада] 1893, в. Бяседавічы Клімкавіцкага павету Магілёўскай губэрні — 20 сьнежня 1937) — навуковец, дзяржаўны дзяяч БССР. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936).
Іван Сурта | |
Дата нараджэньня | 10 (22) лістапада 1893 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 сьнежня 1937 (44 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d][1] |
Месца вучобы | |
Занятак | дзяржаўны дзяяч, пэдагог, палітык, мэдычны адміністратар |
Месца працы | |
Сябра ў | Камуністычная партыя Савецкага Саюзу, Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР і Бюро Цэнтральнага камітэта КПБ[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Бяседавічы Клімкавіцкага павету Магілёўскай губэрні Расеі (цяпер у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці).
Скончыў мэдычны факультэт 2-га Маскоўскага ўнівэрсытэту (1918). Сябра ВКП(б) з 1918.
У 1920—1926 у органах ВЧК і АДПУ. У 1932 скончыў Інстытут чырвонай прафэсуры. У 1933—1936 наркам аховы здароўя БССР, у 1936—1937 прэзыдэнт АН БССР.
У 1935—1937 чалец ЦВК БССР, у 1936—1937 кандыдат у чальцы, чалец Прэзыдыюму ЦВК БССР.
Быў жанаты, меў дзіця.
Арыштаваны 27 жніўня 1937 у Менску. 19 сьнежня прыгавораны пазасудовым органам НКВД як «чалец антысавецкай арганізацыі правых» і за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да выключнай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28 красавіка 1956.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Натуральна-гістарычны матэрыялізм (манізм) у святле марксізма-ленінізма (у суаўт.) // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн.3.
- І. П. Паўлаў і яго вучэнне // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. Кн.5.
- Ампер (в соавт.) // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. Кн.6.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.