Іван Літвіновіч
Іва́н Уладзі́меравіч Літвіно́віч (нар. 26 чэрвеня 2001, Вялейка, Беларусь) — беларускі батутыст. Чэмпіён Эўропы і сьвету, Алімпійскі чэмпіён 2020 і 2024 гадоў.
Іван Літвіновіч | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 чэрвеня 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | скакун на батуце |
Узнагароды і мэдалі |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПачаў займацца скачкамі на батуце ў васьмігадовым ўзросьце, да гэтага займаўся акрабатыкай паводле прыкладу маці Тацьцяны Аляксандраўны — майстра спорту СССР па спартовай акрабатыцы. Выхаванец Вілейскай ДЮСШ, першы трэнэр — Пётар Зайцаў[2].
Скончыў Вялейскую сярэднюю школу №1 і Вялейскі дзяржаўны каледж па спэцыяльнасьці «аўтамабільны сьлесар». Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры[2].
Трэнуецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту пад кіраўніцтвам Вольгі Ўласавай. Спартовец-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага клясу (2019).
Спартовая кар’ера
рэдагавацьНа чэмпіянаце сьвету 2017 году ў Сафіі здабыў срэбны мэдаль у адной з узроставых груп і заняў другое месца ў катэгорыі 15–16 гадоў разам з Даніілам Валынцавым. На чэмпіянаце Эўропы 2018 году ў Баку ўзяў залаты мэдаль у юніёрскім разрадзе і залаты мэдаль у камандным заліку. Выступаў на III Юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 году, дзе заняў чацьвёртае месца[2].
У 2019 годзе выйграў срэбны мэдаль у індывідуальным заліку і залаты мэдаль у камандных спаборніцтвах (разам з Уладзіславам Ганчаровым, Алегам Рабцавым і Аляксеем Дударавым) на Чэмпіянаце сьвету ў Токіё. У індывідуальных скачках на першым этапе Кубка сьвету 2020 ўзяў срэбны мэдаль, што дазволіла атрымаць алімпійскую ліцэнзію ў Токіё[3].
На чэмпіянаце Эўропы 2020 ў Сочы ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 22 месца, у камандным заліку здабыў залаты мэдаль (разам з У. Ганчаровым, А. Рабцавым і А. Дударавым)[4].
На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіё ў індывідуальным заліку заваяваў залаты мэдаль[5], набраўшы 61,715 бала[6]. Гэта быў першы мэдаль Беларусі на спаборніцтвах.
Дасягненьні
рэдагаваць- Алімпійскі чэмпіён: 2020 (індывідуальны);
- Чэмпіён сьвету: 2019 (індывідуальны);
- Чэмпіён Эўропы: 2018 (індывідуальны, сярод юніёраў), 2018 (у камандзе, сярод юніёраў), 2020 (у камандзе);
- Срэбраны прызэр Чэмпіянату сьвету: 2019 (індывідуальны).
Узнагароды і званьні
рэдагавацьУзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2020)[7]. У 2019 годзе стаў «Асобай году» на думку рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты»[8].
Грамадзянская пазыцыя
рэдагавацьЛітвіновіч — падпісант ліста ў падтрымку Лукашэнкі пасьля выбараў 2020 году. Пасьля перамогі на Алімпіядзе Літвіновіча спрабавалі спытаць пра палітыку расейскія журналісты з газэты «Спорт-Экспресс». Ён прызнаў, што падпісаў праўладны ліст, сказаўшы, што заўсёды «лічыў спорт па-за палітыкай». Далейшыя пытаньні перарвала прадстаўніца адміністрацыйнага блёку зборнай Беларусі, заявіўшы, што спартовец паводле Алімпійскай хартыі ня можа гаварыць пра палітыку, хаця насамрэч артыкул 50 забараняе не выказваньні стасоўна палітыкі, а палітычную прапаганду[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ivan Litvinovich // Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ а б в Владимир Зданович. «Люблю скорость с детства — это моя стихия». Наш Спорт, № 02, февраль 2020. Праверана 2021-07-31 г.
- ^ Студент и два выпускника БГУФК завоевали медали на КМ в Баку. // БГУФК, 2020. (бел.)
- ^ Белорусские батутисты выиграли четыре награды на ЧЕ в Сочи. // БелТА, 1 мая 2021. (рас.)
- ^ Беларускі батутыст Іван Літвіновіч выйграў золата Алімпіяды ў Токіа. // БелТА, 31 ліпеня 2021. (бел.)
- ^ а б Батутыст Іван Літвіновіч заваяваў першы залаты мэдаль Беларусі на Алімпіядзе ў Токіё, Радыё Свабода, 31-07-2021
- ^ Владимир Нестерович. В столице прошло чествование атлетов и тренеров. Иван Литвинович награждён Почётной грамотой Минспорта. // Шлях Перамогі, 9 студзеня 2020. (рас.)
- ^ У Беларусі — першы медаль на Алімпіядзе ў Токіа. Батутыст Іван Літвіновіч з Вілейкі заваяваў «золата»