Гавэ́рла (па-ўкраінску: Говерла) — найвышэйшы пункт Украінскіх Карпатаў ды ўвогуле Ўкраіны, яе вышыня — 2061 м. Разьмешчаная ў Рахаўскім раёне на мяжы Івана-Франкоўскае ды Закарпацкае вобласьцяў на масіве Чарнагора. Зь вялікіх населеных пунктаў паблізу знаходзяцца Рахаў, Ясіня і Варохта.

Гавэрла
Гавэрла
Найвышэйшы пункт
Вышыня 2061 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Івана-Франкоўская вобласьць і Закарпацкая вобласьць
Кантынэнт Эўразія
Краіна Украіна
Горная сыстэма Усходнія Карпаты
Гавэрла на мапе Ўкраіны
Гавэрла
Гавэрла
Гавэрла

Гавэрла зьяўляецца адным з сымбаляў Украіны. Існуе традыцыя падняцьця на вяршыні Гавэрлы ўкраінскага нацыянальнага, а цяпер і Дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны ў дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны — 16 ліпеня.

Турызм рэдагаваць

Зьяўляецца папулярным аб’ектам летняга і зімовага турызму. Першы турыстычны маршрут з узыходжаньнем на гару быў адкрыты ў 1880 годзе. З-за папулярнасьці мае высокі ўзровень засьмечанасьці прывяршынных участкаў, а таксама зьнішчанае расьліннае покрыва на вяршыні.

Пры добрай бачнасьці на поўначы можна ўбачыць гарады Івана-Франкоўскай вобласьці: Івана-Франкоўск, Каламыю і Сьняцін, а ў паўднёвым напрамку — румынскі горад Сігету-Мармацыяй. Зь вяршыні Гавэрлы выразна бачная закарпацкая гара Пэтрас (2020 м). На паўднёвы ўсход цягнецца чарада вяршыняў чарнагорскага хрыбту. У яснае надвор’е можна ўбачыць абсэрваторыю Белы слон на гары Поп Іван. На паўднёвым-захадзе ад гары ўзвышаецца Мармароскі хрыбет, па якім праходзіць мяжа Румыніі і Украіны.

У падножжа гары знаходзіцца адзін з вытокаў ракі Прут. Недалёка ад вытоку разьмешчаны каскад вадаспадаў, агульная вышыня якога складае каля 80 мэтраў.

Галерэя рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Гавэрласховішча мультымэдыйных матэрыялаў