Ібн Бату́та (па-арабску: أبو عبد الله محمد ابن بطوطة‎, поўнае імя — Ібн Батута Абу Абдала Мухамэд ібн Абдала аль-Ляваці ат-Танджы; 24 лютага 1304, Танжэр, Марока1377, Фэс, Марока) — вядомы арабскі падарожнік і дасьледчык бэрбэрскага паходжаньня, гандляр[1][2]. У 1325 годзе Ібн Батута пакінуў свой родны горад і выправіўся ў паломніцтва. За 30 год ён наведаў усе краіны ісламскага сьвету й прылеглыя землі, пераадолеўшы за гэты час 120 тысяч кілямэтраў. Да рэгіёнаў, па якіх падарожнічаў гандляр, адносяцца Паўночная Афрыка, Самалійскі паўвостраў, Заходняя Афрыка, Блізкі Ўсход, Цэнтральная Азія, Паўднёва-Ўсходняя Азія, Паўднёвая Азія й Кітай. Падчас знаходжаньня на Мальдывах ажаніўся з дачкой мясцовага султана.

Ібн Батута
أبو عبد الله محمد بن عبد الله اللواتي الطنجي بن بطوطة
Harîrî Schefer - BNF Ar5847 f.51.jpg
Род дзейнасьці геаграфія, вандраваньне
Дата нараджэньня 25 лютага 1304
Месца нараджэньня Танжэр, Марока
Дата сьмерці 1304
Месца сьмерці Фэс, Марока
Занятак падарожнік-дасьледнік, географ, пісьменьнік, картограф, кадзі, гандляр, падарожнік, факіх
Навуковая сфэра геаграфія, юрысдыкцыя[d], дасьледаваньне[d] і fiqh[d]

Гісторыі Ібн Батуты пра свае падарожжы, якія ён некалькі месяцаў дыктаваў сакратару мясцовага султана, гранадзкаму шэйху Мухамаду Ібн Джазаю, ляглі ў аснову кнігі «Падарунак гледачам пра дзівосныя гарады й цуды падарожжаў». Па сьмерці аўтара кніга была забытая, пакуль сырыйскі паэт ХVII стагодзьдзя Абу Муфлік не здабыў зь яе апісаньне сьвятых месцаў, мусульманскіх дзеячаў і іхных цудаў. Кніга з гэтымі вытрымкамі трапіла ў Эўропу ў пачатку XIX стагодзьдзя, і толькі тады на Ібн Батуту зьвярнуў увагу навуковы сьвет. Партугальскі манах Жузэ Моўра выдаў першы том кнігі Ібн Батуты ў 1840 годзе. Брытанскі ўсходазнаўца Гамільтан Гіб пераклаў кнігу практычна цалкам на ангельскую мову, правёўшы 40 гадоў свайго жыцьця за ейным перакладам[3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Dunn 2005. С. 20.
  2. ^ Nehru, Jawaharlal (1989). «Glimpses of World History». Oxford University Press. — С. 752. — ISBN 0-19-561323-6.
  3. ^ «The travels of Ibn Baṭṭūṭa, A.D. 1325—1354». WorldCat.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Dunn, Ross E. The Adventures of Ibn Battuta. — University of California Press, 2005. — ISBN 978-0-520-24385-9

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Ібн Батутасховішча мультымэдыйных матэрыялаў